Каласы пад сярпом тваім

гістарычны раман Уладзіміра Караткевіча

Каласы пад сярпом тваім — гістарычны раман Уладзіміра Караткевіча.

Каласы пад сярпом тваім
Жанр гістарычны раман
Аўтар Уладзімір Караткевіч
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 1965
Асобнае выданне 1968

Адзін з найбольш значных для беларускай літаратуры твораў. У гэтай кнізе, якую многія называюць галоўнай у творчасці пісьменніка, узноўленая шырокая панарама жыцця народа, перададзена атмасфера ў грамадстве напярэдадні паўстання. Падзеі рамана адбываюцца пераважна ў 18501861 гадах, тым не менш пісьменніку ўдалося пры дапамозе ўласных разважанняў і выказванняў герояў ахапіць у ім падзеі амаль цэлага стагоддзя і ў цэлым асэнсаваць лёс Беларусі ў гістарычным кантэксце. Аўтару ўдалося адзначыць прычыны паўстання і яго асаблівасці. Караткевіч паказаў, што яно мела нацыянальна-вызваленчы характар[1].

Гісторыя творуПравіць

Упершыню надрукаваны ў часопісе «Полымя» ў 1965 годзе ў № 2–6. Асобным выданнем — у 1968 годзе ў Мінску.

Паводле задумы раман меў змяшчаць 3 часткі: «Усход (Сяйва дня)», «Брань» і «Вараннё (Галгофа)». У першай частцы аўтар збіраўся паказаць пярэдадне паўстання 1863–1864 гадоў, у другой — само паўстанне, а ў трэцяй — яго разгром. Але першая кніга была выдана пад назваю «Выйсце Крыніц» і пры выданні падзелена на дзве.

Мае прысвячэнне «Маёй маці. Кожнай беларускай маці, — прысвячаю» і біблейскі эпіграф з Матфея. З другой кнігі было напісана толькі 2 раздзелы, якія пры жыцці пісьменніка не друкаваліся. Упершыню — у часопісе «Полымя», 1989, № 1. Другая кніга мае эпіграф з паслання Св. Паўла да эфесцаў. Пісьменнік збіраўся скончыць твор, пра што сведчаць дзённікавыя запісы.

Мастацкія асаблівасціПравіць

Раман апісвае станаўленне беларускай нацыі, малюючы тры пакаленні шляхецкай сям’і Загорскіх. Галоўным героем з’яўляецца Алесь Загорскі, чыё станаўленне і развіццё малюецца ад 14 да 20 гадоў. Таксама апісаны высакародныя сем’і Раўбічаў і Клейнаў, памешчыкі Кроер, Таркайлы і іншыя, сялянская сям’я Кагутоў, паўстанцы Чорны Война і Корчак, сябры Алеся з Віленскай гімназіі і Пецярбургскага ўніверсітэта: Кастусь і Віктар Каліноўскія, Усяслаў Грыма, Мсціслаў Маеўскі ды іншыя. З гістарычных персанажаў прысутнічаюць, акрамя Кастуся Каліноўскага, Ізмаіл Сразнеўскі, Тарас Шаўчэнка, Пётр Валуеў, з падзей: дзейнасць «Агула», адмена прыгоннага права і іншыя.

Раман змяшчае апісанні беларускіх абрадаў, звычаяў, шмат фальклорнага матэрыялу, у прыватнасці легенда аб белым жарабяці становіцца сімвалічным лейтматывам твора.

Матэрыял прадстаўлены ў храналагічнай паслядоўнасці з нешматлікімі часовымі зваротамі (успамінамі герояў ці гісторыямі іх жыцця). Таксама ў кампазіцыі рамана прысутнічаюць тры фрагменты мэтанаратыўнага характару і вершы, якія складае галоўны герой.

ПеракладыПравіць

Раман «Каласы пад сярпом тваім» неаднаразова перакладаўся на ўкраінскую і рускую мовы.[2]

Пераклады на ўкраінскуюПравіць

  • Твори: у 2 т. — К.: Дніпро, 1991. Т. 2: Колосся під серпом твоїм / пер. з білорус. В. Чайковський, К. Скрипченко. — 668 с. В337921/1-2

Цікавы фактПравіць

Раман «Каласы пад сярпом тваім» — адзіная кніга, якая была надрукаваная ў Беларусі шрыфтам Брайля.[3]

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Іўчанкаў В. І. Метафара як сродак мастацкай вобразнасці ў рамане У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» / В. І. Іўчанкаў // Весці АН БССР. Серыя грамад. навук. — Мінск, 1987. — № 6. — С. 109—115.
  • Анатоль Верабей. Проблема историзма в прозе Владимира Короткевича. практ. конф., Минск, 19 апр. 2011 г. — Минск: РИВШ, 2011. — С. 102—108.