«Ка́левіпаэг» (эст.: Kalevipoeg — сын Калева) — эстонскі гераічны эпас (1857—1861), складзены эстонскім пісьменнікам і ўрачом Фрыдрыхам Кройцвальдам на аснове народных паданняў і песень. Аўтарам ідэі эпасу быў Фрыдрых Роберт Фельман, правобразам паслужыў персанаж эстонскай міфалогіі Калевіпаэг, сын асілка Калева. У эпасе, як і ў цэлым у эстонскай літаратуры, прасочваецца значны ўплыў фінскага гераічнага эпасу «Калевала».

Калевіпаэг
Kalevipoeg
Выданне
Ілюстрацыя да «Калевіпаэга» Оскара Каліса
Жанр эпас
Аўтар Фрыдрых Кройцвальд
Мова арыгінала эстонская
Дата напісання 18571861
Дата першай публікацыі 1857
Персанажы Kalevipoeg[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

У 1839 годзе Фрыдрых Роберт Фельман прачытаў у газеце Навуковага эстонскага таварыства артыкул пра легенды пра Калевіпаэга і накідаў сюжэт рамантычнай эпічнай паэмы. Па смерці Фельмана ў 1850 годзе Фрыдрых Кройцвальд пачаў яе стварэнне, збіраючы вусныя паданні і кампануючы іх у адзінае цэлае.

«Калевіпаэг» складаецца з 20 песень. Арыгінальны верш «Калевіпаэга» — так званы рунічны верш, які характэрны для старадаўніх эстонскіх народных песень; мова эпасу старасвецкая.

На аснове эпасу створана мноства мастацкіх і музычных твораў.

Паходжанне

правіць

У вусных паданнях эстонцаў Калевіпаэг здаўна вядомы з легенд пра стварэнне свету як малодшы сын зласлівага асілка Калева (таксама Калевінэ, Калевіпаіс) і Лінды, народжаны па смерці свайго бацькі.

Праз яго дзеянні звычайна тлумачацца асаблівасці геаграфічнага рэльефу: скопішчы валуноў, накіданых Калевіпаэгам; роўні — мясціны, дзе Калевіпаэг скасіў лес, грады халмоў — сляды яго ворыва, азёры — яго студні, старажытныя гарадзішчы — ложы Калевіпаэга і да т. п. Калевіпаэг выкарыстоўвае валуны, каб кідацца імі ў ворагаў; скарыстаўшыся парадай вожыка, ужывае ў якасці зброі вострыя краі дошак. У выніку ён памірае, адрубіўшы сабе ногі ўласным мячом, спрабуючы карыстацца ўласнымі інструкцыямі.

Спасылкі

правіць
 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Калевіпаэг