Тайста Калеві Сорса (фінск.: Taisto Kalevi Sorsa, 21 снежня 1930, Кеўруў — 16 студзеня 2004, Хельсінкі) — фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Тайста Калеві Сорса
фінск.: Taisto Kalevi Sorsa
Сцяг Прэм’ер-міністр Фінляндыі
4 верасня 1972 — 13 чэрвеня 1975
Папярэднік Рафаэль Паасіа
Пераемнік Кеія Ліінамаа
15 красавіка 1977 — 26 красавіка 1979
Папярэднік Марці Міетунен
Пераемнік Маўна Койвіста
19 лютага 1982 — 30 красавіка 1987
Папярэднік Маўна Койвіста
Пераемнік Хары Холкеры
Нараджэнне 21 снежня 1930(1930-12-21)
Смерць 16 студзеня 2004(2004-01-16) (73 гады)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні фінск.: Taisto Kalevi Sorsa
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, журналіст
Узнагароды
рыцар Вялікага Крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія Grand Cross of the Order of the White Rose of Finland Cross of Liberty, 1st Class with star Cross of Merit of the War Invalides
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1957 годзе Калеві Сорса скончыў факультэт журналістыкі Інстытута грамадскіх навук у Тамперэ. З 1954 па 1957 год працаваў журналістам, выдавецкім працаўніком ў друкаваных органах Сацыял-дэмакратычнай партыі Фінляндыі (СДПФ). У 1953—1963 гадах быў супрацоўнікам ЮНЕСКА, у 1965—1969 гадах выступаў у якасці генеральнага сакратара фінляндскай камісіі ЮНЕСКА.

З 1969 года працуе сакратаром СДПФ. У 1975 годзе становіцца старшынёй партыі і прабудзе на гэтай пасадзе 12 гадоў.

З 1970 года — дэпутат парламента. У 1970—1972, 1976—1977 гадах з’яўляўся старшынёй знешнепалітычнай камісіі парламента.

У 1972, 1975—1976 і 1987—1989 гадах працаваў у якасці намесніка прэм’ер-міністра і міністра замежных спраў.

Калеві Сорса узначальваў урад Фінляндыі ў 1972—1975, 1977—1979 і 1982—1987 гадах. Будучы прэм’ер-міністрам, ён прытрымліваўся канцэпцыі пабудовы дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту. Пры ім былі ажыццёўлены рэформы адукацыі і аховы здароўя, ўдасканалена сістэма сацыяльнага і пенсійнага забеспячэння. У знешняй палітыцы Калеві Сорса праводзіў курс на ўмацаванне АБСЕ і падтрымліваў міжнародны сацыял-дэмакратычны рух.

З 1989 года з’яўляўся старшынёй парламента Фінляндыі.

Калеві Сорса памёр ад рака ў 2004 годзе ў сябе дома ў Хельсінкі.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць