Каледжы аб’яднанага свету

Каледжы аб'яднанага свету (КАС), Каледжы міжнароднай супольнасці (англ.: United World Colleges, UWC)[1] — група навучальных устаноў у розных краінах, якія сваёй галоўнай мэтай лічаць развіццё ўзаемаразумення паміж народамі праз адукацыю. Прыём навучэнцаў з Беларусі — з 1994 г.

Эмблема.

Асноўныя звесткі Правіць

 
Лагатып МБ.
 
Месцазнаходжанне каледжаў.

У большасць каледжаў міжнароднай супольнасці прымаюцца навучэнцы, якія маюць 16 — 17 гадоў, па конкурсе, тэрмін навучання — 2 гады. Навучанне вядзецца па праграме МБ — міжнароднага бакалаўрата (англ.: International Baccalaureate, IB). Выпускнікі атрымліваюць дыплом, які прызнаецца болей чым у 130 краінах, і з ім могуць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.

 
Нур.

Ініцыятарам заснавання першага каледжа быў нямецкі педагог і грамадскі дзеяч Курт Хан. Цяпер працуюць 15 такіх каледжаў (2014). Нацыянальныя камітэты, якія іх прадстаўляюць, дзейнічаюць болей чым у 120 краінах, адкуль вядзецца прыём навучэнцаў.

Каледжы, іх выпускнікі, нацыянальныя камітэты і іншыя арганізацыі і асобы, якія маюць дачыненне да каледжаў, складаюць сусветны рух Каледжаў міжнароднай супольнасці (англ.: UWC International). Старшыня руху з 1995 году — Яе Вялікасць каралева Іарданіі Нур.

Галоўная задача адукацыі — гэта забеспячэнне пяці якасцей у чалавеку: дапытлівасці; духу, які не прызнае паразы; настойлівасці ў дасягненні мэты; гатоўнасці да самаадрачэння; і, перш за ўсё, спагады.

— Курт Хан.

Каледжы Правіць

 
Атлантычны каледж. Выгляд з заліву.
 
Паўднёваафрыканскі каледж. Інтэрнат.
 
Каледж «Лі По Чун», выгляд зверху.
 
Паўночны каледж.
Каледж Месцазнаходжанне Год заснавання
Атлантычны каледж аб'яднанага свету (англ.) г. Ланілтыд-Ваўр, горад-графства Бро-Моргануг,   Княства Камры (вал.) — г. Лантвіт-Мэйджар, горад-графства Вэйл-оф-Гламорган, Княства Уэльс (англ.),
  Вялікабрытанія
1962
Каледж аб'яднанага свету ў Паўднёва-Усходняй Азіі (малайск.) (англ.)   Сінгапур 1971
Каледж аб'яднанага свету імя Л. Б. Пірсана (англ.) г. Вікторыя,   правінцыя Брытанская Калумбія,
  Канада
1974
Паўднёваафрыканскі каледж аб'яднанага свету «Уотэрфорд-Камхлаба» (мова свазі) (англ.) г. Мбабанэ,
  Свазіленд
1963, статус КАС з 1981
  Заходнеамерыканскі каледж аб'яднанага свету імя А. Хаммэра (англ.) г. Мантэсума, акруга Сан-Мігель,   штат Нью-Мексіка,
  ЗША
1982
Адрыятычны каледж аб'яднанага свету (італ.) (англ.) г. Дуіно,   камуна Дуіно-Аўрысіна, правінцыя Трыест, рэгіён Фрыулі-Венецыя-Джулія,
  Італія
1982
Сельскагаспадарчы каледж аб'яднанага свету імя С. Балівара (англ.) г. Барынас,   штат Барынас,
  Венесуэла
1986, статус з 1987
Каледж аб'яднанага свету «Лі По Чун» (кіт.) (англ.)   г. Ганконг,
  Кітай
1992
Паўночны каледж аб'яднанага свету Чырвонага Крыжа (нарв.) (англ.) в. Флекке,   камуна Фьялер,   фюльке Сагн-ог-Фьюране,
  Нарвегія
1995
Каледж аб'яднанага свету «Махіндра» (англ.) в. Хубавалі, талука Мульшы, акруга Пуна, штат Махараштра,
  Індыя
1997
Каледж аб'яднанага свету ў Коста-Рыке (ісп.) (англ.) г. Санта-Ана,   правінцыя Сан-Хасэ,
  Коста-Рыка
2000, статус з 2006
Каледж аб'яднанага свету ў Мостары (англ.)   г. Мостар,   кантон Герцагавіна-Нерэтва,   Федэрацыя Босніі і Герцагавіны,
  Боснія і Герцагавіна
2006
Каледж аб'яднанага свету ў Маастрыхце   г. Маастрыхт,   правінцыя Лімбург,
  Нідэрланды
2009
Каледж аб'яднанага свету ў Дыліжане г. Дыліжан, марз Тавуш,
  Арменія
2014
Каледж аб'яднанага свету імя Р. Боша (англ.)   г. Фрайбург,   зямля Бадэн-Вюртэмберг,
  Германія
2014

Вядомыя выпускнікі Правіць

 
Вілем-Аляксандр.‎

Каледжы аб'яднанага свету, у прыватнасці, скончылі:

 
Паўлас.‎

(Звесткі на 2014 г.)

Зноскі

  1. Міжнародная назва: United World Colleges — «Каледжы аб'яднанага свету», у Беларусі выкарыстоўваецца таксама найменне «Каледжы міжнароднай супольнасці».

Спасылкі Правіць