Калектывізацыя — працэс кааперацыі сялянскіх гаспадарак, пераход ад індывідуальнай да калектыўнай вытворчасці.

Першыя калектыўныя гаспадаркі (калгасы, саўгасы, камуны, арцелі і таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі) ўзніклі з усталяваннем савецкай ўлады (1917—1920 гг.) У 1922—1928 гадах улады Беларускай ССР падтрымлівалі добраахвотную калектывізацыю з мэтай аб’яднання дробных сялянскіх гаспадарак. Пры гэтым у 1924—1929 гадах у аграрнай палітыцы пераважала «прышчэпаўшчына» — свабода выбару сялянамі форм землекарыстання, віталася стварэнне дробных хутароў і пасёлкаў.

У 1929 годзе адбылося фактычнае скасаванне НЭП, былі абвешчаны суцэльная калектывізацыя і ліквідацыя кулакоў. Пастановы ЦК КП(б)Б 1930 года арыентаваліся на паскоранае завяршэнне стварэння калгасаў і саўгасаў. У выніку, працэс калектывізацыі набыў прымусовы характар, пачалася хваля палітычных рэпрэсій супраць «кулакоў». Да 1939 года было калектывізавана 90 % сялянскіх гаспадарак. У кожным раёне дзейнічалі МТС.

У Заходняй Беларусі суцэльная калектывізацыя была праведзена ў 1949—1952 гадах. Адмоўнымі вынікамі прымусовай калектывізацыі сталі рэпрэсіі ў дачыненні сялянства, штучны голад 1933 года (галадаморы ў Беларусі, Украіне), масавы забой рагатай жывёлы, раскулачванне заможных сялянскіх гаспадарак.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А. Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.
  • Булавацкі, М. «А ў калгасе добра жыць: адзін робіць, сем ляжыць» // Наша гісторыя, № 1, 2019, с.75 — 78. ISBN 2617—2305

Спасылкі правіць