Іудзіна пакаленне

(Пасля перасылкі з Калена Іудзіна)

Пакаленні Ізраіля
Пакаленні
Звязаныя тэмы

Іудзіна пакаленне — паводле біблейскага падання, сваю радаслоўную вядзе ад Іуды, чацвёртага сына патрыярха Якава ад Ліі. Іуда (Іегуда) у перакладзе азначае пахвала або слава богу. Імя гэта было надзвычай папулярным у яўрэйскай гісторыі. Першапачатковыя звесткі пра Іуду ў Бібліі надзвычай скупыя. Вядома толькі, што хоць ён і падзяляў з іншымі сваімі братамі нянавісць да Іосіфа, сына сваёй цёткі Рахілі, другой жонкі Якава, аднак быў больш памяркоўны і спагадлівы і параіў братам лепш прадаць Іосіфа праезжым купцам, чым забіць. 3 яго племені ў Бібліі выводзіцца радаслоўная Ісуса Хрыста. Калі пасля смерці цара Саламона адбыўся падзел яго царства, Іудзіна пакаленне стварыла асобнае Іудзейскае царства, якое займала паўднёвую Палесціну са сталіцай Іерусалімам і праіснавала да заваявання зго Навухаданосарам II у 586 да н.э.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:… С. 165.

Літаратура Правіць