Калоніі і залежныя тэрыторыі Вялікабрытаніі
У прыведзеным спісе прадстаўлены ўсё тэрыторыі свету, якія калі-небудзь знаходзіліся ў каланіяльнай ці іншай форме залежнасці ад Англіі, Вялікабрытаніі або асабістай залежнасці ад англійскага (брытанскага) манарха. Гістарычна гэтыя тэрыторыі адносіліся да Брытанскай імперыі.
C 1876 па 1947 год манарх Вялікабрытаніі таксама меў тытул Імператара (Імператрыцы) Індыі. У наш час каралева Елізавета II з'яўляецца манархам 16 дзяржаў (гл. Каралеўствы Садружнасці).
Арганізацыя кіравання калоніямі змянялася ў часе і прасторы, але па стане на 1920-я гады (час найбольшага пашырэння) можа быць класіфікавана па наступных катэгорыях:
- само Злучанае Каралеўства — саюз Англіі, Уэльса, Шатландыі і Ірландыі (з 1922 — толькі Паўночнай Ірландыі);
- каронныя землі (востраў Мэн, Джэрсі і Гернсі);
- пасяленчыя калоніі. Карона абвяшчала свой абсалютны суверэнітэт над імі, хоць яны і не з'яўляліся часткай Злучанага Каралеўства. На іх распаўсюджвалася брытанскае агульнае права, і законы, якія прымаліся Брытанскім парламентам. Каралеўская ўлада ўвасаблялася ў губернатары, прызначаным брытанскім урадам;
- уладальніцкія калоніі, якія існавалі ў Амерыцы ў XVI—XVII стагоддзях. Карона даравала іх у кіраванне асобным арыстакратам;
- калоніі, якія кіраваліся кампаніямі. У першую чаргу — Брытанскай Ост-Індскай кампаніяй. Таксама існавалі некалькі драбнейшых падобных кампаній у Афрыцы;
- пратэктараты. Фармальна разглядаліся, як замежныя дзяржавы на чале з замежным кіраўніком. Аднак, пратэктарат адмаўляўся ад самастойных кантактаў з замежнымі дзяржавамі, таксама існавала значнае ўмяшанне брытанскіх улад і ў яго ўнутраныя справы;
- дамініёны. З'явіліся напачатку XX стагоддзя як былыя пасяленчыя калоніі ці федэрацыі такіх калоній;
- падмандатныя тэрыторыі. З'явіліся пасля Першай сусветнай вайны і ўяўлялі сабой былыя германскія калоніі і былыя нацыянальныя ўскраіны Асманскай імперыі, перададзеныя пад кіраванне Брытаніі Лігай Нацый.
У Еўропе
правіць- Ірландыя, уключаючы Ольстэр
- Гельгаланд (1807—1890) (цяпер частка Германіі)
- Мальта (цяпер незалежная дзяржава)
- Гібралтар
- Мінорка (яна ж Менорка, цяпер частка Іспаніі)
- Іанічныя астравы (цяпер частка Грэцыі)
- Кіпр (уключаючы базы Акратыры і Дэкелія)
Каронныя землі
правіцьКаронныя землі з'яўляюцца тэрыторыямі з самастойнай выканаўчай уладай і ўласнай прававой сістэмай. Яны таксама не з'яўляюцца і ніколі не з'яўляліся калоніямі, заморскімі тэрыторыямі (англ.: overseas territories, раней «залежныя тэрыторыі» — англ.: dependent territory) з пункту гледжання брытанскага заканадаўства[1], аднак пытанні абароны і знешняй палітыкі (за выключэннем мытных і іміграцыйных) дэлегаваны ўраду Вялікабрытаніі[2]. Законы, якія выдаюцца парламентам Вялікабрытаніі, могуць дзейнічаць і на тэрыторыі астравоў у выпадку адпаведнага рашэння Тайнага савета кароны[3].
У Азіі
правіць- Месапатамія, будучыня Каралеўства Ірак, сучасны Ірак
- Брытанскі мандат у Палесціне, уключаючы Трансіарданію (цяпер Іарданія) і Палесціну
- Кувейт
- Катар
- Бахрэйн
- Бірма
- Аман
- Дамоўны Аман (цяпер ААЭ)
- Адэн (цяпер частка Емена)
- Афганістан
- Брытанская Індыя
- Цэйлон
- Мальдыўскія астравы
- Малайзія, уключаючы Сінгапур
- Брытанская Малая
- Саравак
- Брытанскае Паўночнае Барнеа
- Бруней
- Ганконг (цяпер Сянган, аўтаномны раён КНР)
У Афрыцы
правіць- Егіпет
- Англа-Егіпецкі Судан
- Брытанская Усходняя Афрыка
- Брытанскае Самалі (цяпер фармальна частка Самалі, дэ-факта Самаліленд)
- Федэрацыя Радэзіі і Ньясаленда
- Паўднёвая Радэзія (цяпер Зімбабвэ)
- Паўночная Радэзія (цяпер Замбія)
- Ньясаленд (цяпер Малаві)
- Брытанская Паўднёвая Афрыка
- Паўднёва-Афрыканскі Саюз
- Капская правінцыя (цяпер частка ПАР)
- Наталь (цяпер частка ПАР)
- Аранжавая Свабодная Дзяржава (цяпер частка ПАР)
- Трансвааль (цяпер частка ПАР)
- Бечуаналенд (цяпер Батсвана)
- Паўднёва-Заходняя Афрыка (цяпер Намібія)
- Басуталенд (цяпер Лесота)
- Свазіленд
- Паўднёва-Афрыканскі Саюз
- Сейшэльскія астравы
- архіпелаг Чагас (Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне)
- Маўрыкій
- Гамбія
- Нігерыя
- Брытанскі Камерун — невялікая частка сучасных Камеруна і Нігерыі
- Залаты бераг і Брытанскае Тога — (цяпер Гана)
- Сьера-Леонэ
- астравы Св. Алены, Узнясення, Трыстан-да-Кунья
У Паўночнай Амерыцы
правіць- Канада (уключаючы Квебек)
- Ньюфаўндленд (цяпер частка Канады)
- Бермудскія астравы
- Трынаццаць калоній, які ўтварылі ў 1776 годзе ЗША
У Лацінскай Амерыцы
правіць- Брытанскія Віргінскія астравы
- Дамініка
- Барбадас
- Трынідад і Табага
- Ангілья
- Сент-Люсія
- Антыгуа і Барбуда
- Сент-Вінсент і Грэнадзіны
- Грэнада
- Сент-Кітс і Невіс
- Брытанская Гвіяна (цяпер Гаяна)
- Маскітаў бераг (1655—1859)
- Брытанскі Гандурас (цяпер Беліз)
- Кайманавы астравы
- Ямайка
- Багамскія астравы
- Астравы Цёркс і Кайкас
- Фалклендскія астравы, Паўднёвая Джорджыя і Паўднёвыя Сандвічавы астравы
- Мантсерат
У Аўстраліі, Акіяніі і Антарктыдзе
правіць- Аўстралія
- Мацерыковыя тэрыторыі
- Знешнія тэрыторыі
- Папуа (цяпер частка Папуа — Новай Гвінеі)
- Тэрыторыя Новай Гвінеі (цяпер частка Папуа — Новай Гвінеі)
- Брытанскія Саламонавы астравы
- Науру
- востраў Ражства (цяпер частка Аўстраліі)
- Норфалк (цяпер частка Аўстраліі)
- Какосавыя (Кілінг) астравы (цяпер частка Аўстраліі)
- Аўстралійская Антарктычная тэрыторыя (не прызнана міжнароднай супольнасцю)
- Новая Зеландыя
- Такелау (цяпер частка Новай Зеландыі)
- Ніуэ (цяпер частка Новай Зеландыі)
- Брытанскае Самоа
- Зямля Роса ў Антарктыдзе (не прызнана міжнароднай супольнасцю)
- астравы Кука (пратэктарат Вялікабрытаніі ў 1888—1901 гадах, у 1901—1965 — у складзе Новай Зеландыі цяпер свабодна асацыяваная дзяржава з Новай Зеландыяй)
- Фіджы
- астравы Гілберта і Эліс (цяпер Тувалу і частка Кірыбаці)
- Новыя Гебрыды (саўладанне з Францыяй, цяпер Вануату)
- Піткэрн
- Тонга — пратэктарат Вялікабрытаніі пры захаванні ўласнай манархіі ў 1900—1970 гадах.
- Брытанская Антарктычная тэрыторыя (уключаючы Паўднёвыя Шэтландскія астравы і Паўднёвыя Аркнейскія астравы) — не прызнана міжнароднай супольнасцю
Зноскі
Спасылкі
правіцьГл. таксама
правіць- Брытанская імперыя
- Гісторыя Вялікабрытаніі
- Калоніі Шатландыі
- Брытанскія заморскія тэрыторыі
- ралі-рэйд Лондан — Сідней, маршрут якога быў пракладзены праз частку брытанскіх калоній