«Кало́сьсе» — літаратурна-мастацкі альманах Таварыства Вольных Літаратараў.

«Калосьсе»
Тып часопіс
Выдавец Таварыства вольных літаратараў
Галоўны рэдактар Алесь Аркуш
Заснавана 1993
Мова беларуская

Заснаваны ў 1993 годзе. Першы нумар выйшаў у Пастаўскай друкарні[1]. Галоўны рэдактар — Алесь Аркуш. Сталымі аўтарамі часопіса з’яўляюцца Вінцэсь Мудроў, Юрый Гумянюк, Ігар Сідарук, Сяргей Шыдлоўскі. У 2006 годзе выйшаў 11 нумар альманаху.

Часопіс друкаваў мастацкія творы, ад якіх з розных прычынаў адмовіліся дзяржаўныя літаратурныя выданні. Не менш за палову аб’ёму нумароў часопіса складалі творы рэгіянальных аўтараў. Альманах аказваў падтрымку пісьменнікам-нонканфармістам[2].

У артыкуле «Antonim», прысвечаным першаму нумару часопіса, адзначаецца, што ён працягвае справу віленскага «Калосся»[3], адзін з чытачоў якога (Іван Фурсевіч) нават стаў адным з аўтараў альманаха[4]. У рэцэнзіі на дзясяты нумар альманаха адзначаецца, што ў выпуску ўспаміны і артыкулы жывых літаратараў чаргуюцца з творамі мёртвых пісьменнікаў[5].

Зноскі

  1. Алесь Аркуш. З гісторыі полацкага самвыду (1971—1996 гг.) // Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць у Беларусі: гісторыя і сучаснасць : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 3—4 кастрычніка 1996 г.). — Мінск: Тэхналогія, 1997. — С. 26.
  2. Алесь Аркуш. Дзесяць гадоў без Галоўліту // Правінцыя. — 2000. — № 1—2.
  3. Ahladalnik. Antonim // Naša Niva. — 1993. — № 18. — С. 4.
  4. Аксана Бязлепкіна. Маладзёжны літаратурны рух у Беларусі напрыканцы ХХ ст.: Таварыства Вольных Літаратараў // Роднае слова. — 2005. — № 4 (208). — С. 97.
  5. Павал Абрамовіч. Краіна мёртвых паэтаў // ARCHE Пачатак. — 2007. — № 1—2 (53). — С. 223—226. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021.

Спасылкі правіць