Калоідныя сістэмы

Калоідныя сістэмы, калоіды (стар.-грэч.: κόλλα — клей + εἶδος — выгляд; «тыя, хто маюць выгляд клею») — дысперсныя сістэмы, прамежкавыя паміж сапраўднымі растворамі і грубадысперснымі сістэмамі — завісь, у якій дыскрэтныя часціцы, кроплі ці бурбалкі дысперснай фазы, якія маюць памер ад 1 да 100 нм, размеркаваныя ў дысперсійным асяроддзі, звычайна бесперапынным, якое адрозніваецца ад першага па складзе або агрэгатным стане. У свабоднадысперсных калоідных сістэмах (дымы, золі) часціцы не выпадаюць у асадак.

Асноўныя ўласцівасці правіць

  • Калоідныя часціцы не перашкаджаюць праходжанню святла.
  • У празрыстых калоідах назіраецца рассейванне светлавога промня (эфект Тындаля).
  • Дысперсныя часціцы не выпадаюць у асадак — броўнаўскі рух падтрымлівае іх ва ўзважаным стане, але, ў адрозненні ад броўнаўскага руху часціц, дысперсныя часціцы ў калоідных растворах не могуць сустрэцца, што абумоўлена аднолькавым зарадам часціц.

Асноўныя віды правіць

  • дым — завісь цвёрдых часціц у газе.
  • туман — завісь вадкіх часціц у газе.
  • аэразоль — складаецца з дробных цвёрдых або вадкіх часціц, узважаных у газавам асяроддзі
  • пена — завісь газу ў вадкасці або цвёрдым целе.
  • эмульсія — завісь вадкіх часціц у вадкасці.
  • золь — ультрамікрагетэрагенная дысперсная сістэма.
  • гель — завісь вадкіх часціц у цвёрдым целе.
  • завісь — завісь цвёрдых часціц у вадкасці.

Калоідныя сістэмы, якія прымяняюцца ў хімічным аналізе правіць

З калоідных сістэм найбольшае значэнне для хімічнага аналізу маюць гідразолі — двухфазныя мікрагетэрагенныя дысперсныя сістэмы, якія характарызуюцца гранічна высокай дысперснасцю, у якіх дысперсійным асяроддзем з'яўляецца вада — найбольш часта ўжывальны ў аналітычнай практыцы растваральнік. Сустракаюцца таксама арганазолі, у якіх дысперсійным асяроддзем з'яўляюцца няводныя (арганічныя) растваральнікі. У выніку малекулярнага счаплення часціц дысперснай фазы з золяў пры іх каагуляцыі ўтвараюцца гелі. Пры гэтым не адбываецца падзелу фаз; іншымі словамі, пераход золяў у гель не з'яўляецца фазавым ператварэннем.

Пры ўтварэнні гелю ўсё дысперсійнае асяроддзе (напрыклад, вада ў гідразолі) трывала звязваецца паверхняй часціц дысперснай фазы і ў ячэйках прасторавай структуры геля. Гелі здольныя вд аднаўляць сваю прасторавую структуру ў часе, але пасля высушвання надыходзіць разбурэнне іх структуры і яны губляюць гэту здольнасць.

Аналіз калоідных сістэм правіць

Існуе некалькі метадаў аналізу калоідных сістэм, сярод іх ёсць хімічныя і фізіка-хімічныя метады: аналіз з дапамогай адсарбцыйных індыкатараў; метады на аснове вымярэння рассейвання святла, якое праходзіць (нефеламетрыя і турбідыметрыя); метады на аснове вымярэння хуткасці седыментацыі, а таксама хуткасці броўнаўскага руху ў калоідных сістэмах (аналіз траекторый наначасціц, дынамічнае і статычнае светарассейванне.)

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Мала гірнича енциклопедія. В 3-х т. / За ред. В. С. Білецького. — Донецьк: Донбас, 2004. — ISBN 966-7804-14-3.