Кальварыйская брама
Кальварыйская брама — уязная брама на Кальварыйскіх могілках у Мінску. Пабудавана ў 1830 годзе на сродкі Юрыя Кабылінскага ў памяць сваёй памерлай жонкі ў класіцыстычных формах.
Славутасць | |
Кальварыйская брама | |
---|---|
![]() | |
53°54′31″ пн. ш. 27°30′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Тып будынка | брама |
Архітэктурны стыль | класіцызм (ампір) |
Заснавальнік | Юрый Кабылінскі |
Дата заснавання | 1830 |
Дата пабудовы | 1830 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Архітэктура
правіцьЦаглянае прамавугольнае ў плане збудаванне з вялікім цэнтральным і сіметрычна размешчанымі па баках меншымі паўцыркульнымі прыёмамі накрытае пакатым двухсхільным дахам, падзеленае карнізам на два ярусы. Ніжні — руставаны, над бакавымі праёмамі верхняга ярусу — ляпная вайсковая арматура. Збудаванне завершана магутным карнізам на дэнтыкулах і працяглым прамавугольным парапетам, што надае кампазіцыі пэўную статычнасць.
З боку ўваходу на браме надпіс на польскай мове «Вечны спакой», з другога боку — прысвячэнне жонцы Кабылінскага, таксама на польскай: «Напамінак мужа і дзяцей, прысвечаны Юзэфе Кабылінскай, у верасні 1830 г. тут пахаванай» (польск.: PAMIĄTKA MĘŻA I DZIECI POSWIĘCONA JOZEFIE KOBYLINSKIEY R. 1830 WRZESNIA TU POGRZEBIONEY).
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
правіць- Кальварыйская брама на сайце Глобус Беларусі (руск.)