Кальмары (Teuthida) — атрад дзесяціногіх малюскаў. Звычайна маюць памеры 0,25-0,5 м, але гіганцкія кальмары роду Architeuthis могуць дасягаць 20 метраў (улічваючы шчупальцы) і з'яўляюцца самымі буйнымі беспазваночнымі.

Кальмары

Sepioteuthis sepioidea
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Teuthida

Падатрады і сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  82367
NCBI  551290
FW  15940

Апісанне

правіць

Даўжыня ад 2 см да 5 м, гіганцкіх кальмараў да 18 м; маса больш за 300 кг (зрэдку да 1 т). Цела падоўжанае, верацёнападобнае. На галаве 8 рук і 2 шчупальцы. Вочы вялікія. Шкілет — вузкая рагавая пласцінка. Ёсць радула і чарнільны мяшок. Мелкаводныя кальмары здольны мяняць афарбоўку, глыбакаводныя — амаль празрыстыя ці аднатонныя. Многія кальмары маюць органы свячэння. Кальмары маюць пяць пар щупальцаў. Чацвёртая пара падоўжылася ў працэсе эвалюцыі. Размяшчэнне прысмоскаў на шчупальцы вар'іруецца. Адкладваюць яйцы.

Пашырэнне

правіць

Кальмары жывуць практычна ва ўсіх кліматычных паясах, уключаючы арктычны. Тыя, што насяляюць паўночныя моры маюць малы ў параўнанні з паўднёвымі суродзічамі памер і пераважна не маюць афарбоўкі.

Кормяцца рыбай і беспазваночнымі. Самі служаць кормам для кашалотаў і іншых кітападобных, рыб, птушах, ластаногіх.

Промысел

правіць
 
Сушацца вылаўленыя кальмары, Японія

Многія віды кальмараў — аб'екты промыслу, сыравіна для фармацэўтычнай прамысловасці.

Літаратура

правіць