Кальміўс (укр.: Кальміус) — рака ва Украіне, у Данецкай вобласці. Даўжыня ракі 209 км, плошча воднага басейна складае 5070 км². Рака бярэ пачатак на паўднёвым схіле Данецкага кражу і ўпадае ў Азоўскае мора ў Марыупалі. Нахіл ракі складае 0,91 м/км. Сярэдні сцёк вады складае 8,25 м³/с каля мястэчка Сартана. На рацэ дзейнічае 4 вадасховішча. У верхнім і сярэднім цячэнні даліна Кальміўса пераважна вузкая, глыбокая (да 60 м), разьдзеленая ярамі і бэлькамі, у ніжняй — схілы даліны спадзістыя, шырынёй 2,5 км і больш. Поплава ракі двухбаковая, у месцах звужэння даліны — адсутнічае, шырыня поплавы ад 150 м да 2 км. Рэчышча, акрамя вярхоўя, звілістае, месцамі сустракаюцца парогі; шырыня яго ад 1-1,5 м да 70-80 м (нізоўі). У межах Данецка Кальміўс цячэ ў штучным рэчышчы шырынёй да 7 м. Глыбіня да 1,5-1,7 м.

Кальміўс
укр. Кальміус, руск. Кальмиус
Характарыстыка
Даўжыня 209 км
Басейн 5 070 км²
Расход вады 8,25 м³/с
Вадацёк
Выток Ясынувата і Mineralne[d]
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Якаўліўка ў Ясынувацкім раёне Данецкай вобласці
 • Вышыня 222,7 м
 • Каардынаты 48°07′07″ пн. ш. 37°52′07″ у. д.HGЯO
Вусце Азоўскае мора
 • Месцазнаходжанне Марыупаль
 • Вышыня 0,4 м
 • Каардынаты 47°05′10″ пн. ш. 37°34′31″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Азоўскае мора
Краіна
Рэгіён Данецкая вобласць
Код у ДВР 05010501212106300003400
physical
Кальміўс
Кальміўс
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыўленне пераважна дажджавое і крынічнае. Замярзае ў сярэдзіне снежня, ускрываецца пад канец лютага. На рацэ стаяць такія гарады, як Данецк і Марыупаль. На рацэ развіваецца водны турызм, асабліва на парогавых участках.

Галерэя правіць

Літаратура правіць

  • Слюсарев А. А. Природа Донбаса. Научно-популярные очерки. Донецк, 1983.

Спасылкі правіць