Калювій, Калювіяльныя адклады (ад лац.: colluvio — скопішча) — 1) у шырокім сэнсе — схілавыя адклады (у т.л.дэлювіяльныя і саліфлюкцыйныя), што ўтвараюцца шляхам назапашвання прадуктаў разбурэння горных парод, якія спаўзаюць уніз па схіле. 2) У вузкім сэнсе — грубадрузаватыя абвальныя і восыпныя адклады каля падножжа стромкіх схілаў; у гэтым сэнсе супрацьпастаўляецца дэлювію.

ЛітаратураПравіць