Каляднае паўстанне
Каляднае паўстанне (чарнагор.: Božićna pobuna; Božićni Ustanak) — узброенае паўстанне ў Чарнагорыі супраць магчымага далучэння Чарнагорыі да Сербіі пасля Першай сусветнай вайны. Адбылося 7 студзеня 1919 года, напярэдадні праваслаўных Калядаў (Раства), ад якіх і атрымала сваю назву.
Каляднае паўстанне | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Дата | 7 студзеня 1919 | ||
Месца | Чарнагорыя | ||
Вынік | Перамога прыхільнікаў саюза з Сербіяй | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
ГісторыяПравіць
Каталізатарам паўстання стала спрэчнае рашэнне Падгорыцкай скупшчыны (чарнагор.: Podgorička skupština) аб аб'яднанні Чарнагорыі і Сербіі. Прыхільнікі саюза з Сербіяй (Бялашы; чарнагор.: Бјелаши) пераўзыходзілі па колькасці прыхільнікаў незалежнасці Чарнагорыі — зелянашаў (чарнагор.: Zelenaši). Прыхільнікі незалежнасці і былога караля Чарнагорыі Ніколы I (Зелянашы) на чале з афіцэрам чарнагорскай арміі Крсто Попавіч паднялі паўстанне супраць саюза з Сербіяй 7 студзеня 1919 года.
Аднак прыхільнікам саюза аказвала значную падтрымку сербская армія і пад Цэтынэ мяцежнікі пацярпелі паражэнне. Дамы многіх зелянашаў былі разбураны, а некаторыя былі кінуты ў турмы. Некаторая частка паўстанцаў бегла ў Італію, а іншая частка бегла ў горы, дзе працягвала партызанскае супраціўленне. Некаторыя з гэтых груп зелянашаў працягвалі супрацівіцца югаслаўскім уладам аж да 1929 года.
ПамяцьПравіць
7 студзеня 2008 года ў гонар 90-й гадавіны паўстання чарнагорскія ўлады усталявалі мемарыяльную дошку ў гонар зелянашаў, які загінулі падчас Каляднага паўстання[1].
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Каляднае паўстанне Архівавана 4 лютага 2012. (англ.)