Калякветнік
Калякве́тнік (лац.: perianthium) — лістападобныя покрыўныя органы кветкі, якія акружаюць тычынкі і песцік. У падвоенага калякветніка (званочак) вонкавыя зялёныя лісцікі — чашачка, унутраныя ярка афарбаваныя — вяночак. Просты калякветнік складаецца з аднолькавых па афарбоўцы лісткоў (у лілеі). Бывае ярка афарбаваны, паходзіць на вяночак і называецца вяночкападобным (у цюльпана), калі калякветнік зялёны і паходзіць на чашачку то называецца чашачкападобным (у крапівы). У некаторых відаў калякветнік адсутнічае (у вярбы, ясеня), таму кветкі называюцца голымі ці бяспокрыўнымі.
ЛітаратураПравіць
- Калякветнік. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Калякветнік