Калікст Мержаеўскі

Калікст Мержаеўскі (польск.: Kalikst Mierzejewski; каля 1786 — 19 красавіка 1854, Нэплі) — дзяржаўны службовец.

Калікст Мержаеўскі
Шэліга
Шэліга
маршалак шляхты Брэсцкага павета
маршалак шляхты Гродзенскай губерні
1818 — 1819
Нараджэнне каля 1786
Смерць 19 красавіка 1854(1854-04-19)
Месца пахавання
Род Мержаеўскія[d]
Бацька Юзаф Войцех Межаеўскі[d]
Маці Аляксандра з Задарноўскіх[d]
Жонка Юлія з Арэшкаў[d]
Дзеці Юзэфа з Мержаеўскіх[d]
Член у

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Мержаеўскіх герба «Шэліга». Нарадзіўся каля 1786 года ў сям’і Юзафа Войцеха Мержаеўскага і Аляксандры з Задарноўскай.

У час вайны 1812 года 3 ліпеня быў выбраны дэлегатам на Генеральную Канфедэрацыю Каралеўства Польскага ад Брэсцкага павета. У 1817 годзе маршалак шляхты Брэст-Літоўскага павета. У 1818—1819 г. — гродзенскі губернскі маршалак, памешчык Брэсцкага і Пружанскага паветаў і Каралеўства Польскага. Дэпутат (пасол) сеймаў 1820 і 1830 г. «Быў у сяброўстве і сакрэтных зносінах з бунтаўшчыком маршалкам шляхты Брэсцкага павета Карлам Нямцэвічам наконт арганізацыі мецяжу», — гаварылася ў дакументах следства пасля паўстання 1830—1831 гадоў.

Сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, майстар стула ў 1818, масон 4-й ст.; сябра ложы 5-й ст. у 1819, 7-й ст. — у 1821 годзе; ганаровы сябра ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 7-й ст. у 1820—1821; сябра ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы, масон 7-й ст. у 1820.

Памёр 19 красавіка 1854 года ў в. Нэплі (цяпер Польшча). Пахаваны там жа, у паркавай капліцы.

Сям’я правіць

У шлюбе з Юліяй з Арэшкаў (?1780-1867), дачкой Бенядыкта Арэшкі і Элеаноры з Урсын-Нямцэвічаў. Дзеці:

  • Ірэна (1813—1891), у шлюбе з Францішкам Багуслаўскім (нар. 1812).
  • Юліюш Аўгуст (1817—1828).
  • Юзэфа (нар. каля 1820), у шлюбе з Феліксам Ягмінам (нар. 1799).
  • Аляксандра (нар. каля 1820).
  • Канстанцыя (нар. каля 1820).
  • Эмілія (нар. каля 1820), у шлюбе з Эдвардам Рокелем.
  • Цэзар Аляксандр (1823—1826).

Літаратура правіць