Калікст I (лац.: Callistus) (? — 14 кастрычніка 222) — біскуп рымскі (217 — 14 кастрычніка 222).

Калікст I

16-ы Папа Рымскі
218 — 222
Папярэднік Zephyrinus[d]
Пераемнік Урбан I, Папа Рымскі
Дзейнасць каталіцкі святар
Нараджэнне невядома
Смерць каля 222
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Амаль усе звесткі аб ім паведамляе яго супернік Іпаліт у сваіх «Philosophumena», і таму яны не асабліва надзейныя. Будучы рабом хрысціянскага чыноўніка Каргофора, Калікст за страту давераных яму грошай быў пакараны, а пазней быў сасланы на руднікі ў Сардзінію з-за сутыкненняў з яўрэямі.

Вернуты адтуль па хадайніцтве палюбоўніцы імператара Камода, Марцыі, ён пры Папе Сефірыні стаў святаром, а пасля смерці Папы абраны рымскім біскупам, хоць іншая частка духавенства абрала Іпаліта.

Дэкрэты, якія прыпісваюцца Каліксту, несумненна, падробленыя; яго пакутніцкая смерць падвяргаецца сумневу. Пазней Калікст быў кананізаваны, хоць Іпаліт абвінавачваў яго ў ерасі тэапасхітаў, або патрыпасіян.