Калінкавіцкі дзяржаўны краязнаўчы музей
Калінкавіцкі дзяржаўны краязнаўчы музей — музей, створаны ў г.Калінкавічы паводле рашэння Калінкавіцкага гарвыканкама ад 26 сакавіка 1991 г. Адкрыты для наведвальнікаў 14 студзеня 1994 г. Музеем кіравалі Р.С.Атаманава, В.А.Арцёмава. З 1996 г. дырэктар Р.І.Кандрацюк.
Калінкавіцкі краязнаўчы музей | |
---|---|
Профіль | Комплексны |
Заснаваны | 1991 |
Падпарадкаванасць | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
Месцазнаходжанне | Гомельская вобласць, г. Калінкавічы, вул. Карла Маркса, 14-2 |
kalinkovichi.museum.by |
Асноўны фонд музея (2008) налічвае 3144 адзінкі захоўвання, навукова-метадычны — 3074 адзінкі. Плошча экспазіцыйных памяшканняў 170 м², выставачнай залы — 150 м².
Асноўная экспазіцыя размешчана ў 4 залах, дзе знаходзіцца больш за 200 прадметаў і дакументаў. У зале «Прырода роднага краю» сабрана інфармацыя пра Калінкавіцкі раён — пра глебу, ландшафт, прыродныя асаблівасці, раслінны і жывёльны свет, змешчана карта Калінкавіцкай зямлі.
Літаратура
правіць- Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. – Мінск, 2013. – Т. 4. – С. 278.
- Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін]. – Мінск, 2008. – С. 271-272.
- Музеі Беларусі = Museums of Belarus : інфармацыя аб музеях сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь / [складальнікі: Сташкевіч А. Б. і інш.]. – Мінск, 2001. – С. 156.
- Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. – Минск, 2012. – Т. 3, кн. 1. – С. 303.