Каліста (спадарожнік)
Каліста — адзін з галілеевых спадарожнікаў Юпітэра. Трэці па велічыні спадарожнік у Сонечнай сістэме, памерам прыкладна з Меркурый (але па масе саступае гэтай планеце ў тры разы).
Каліста | |
---|---|
спадарожнік Юпітэра | |
![]() | |
Першаадкрывальнік | Галілеа Галілей |
Дата адкрыцця | 7 студзеня 1610[1] |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 1 882 700 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,0074 |
Перыяд абарачэння | 16,689 суткі |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 107,566 ± 0,003 ётаграм[2] |
Шчыльнасць | 1,8344 gram per cubic centimetre |
Атмасфера | няма |
Гісторыя адкрыцця Правіць
Каліста была адкрыта Галілеа Галілеем ў 1610 з дапамогай яго першага ў гісторыі тэлескопа. На адкрыццё спадарожніка прэтэндаваў таксама нямецкі астраном Сімон Марыус, які назіраў Каліста ў 1609, але своечасова не апублікаваў дадзеныя пра гэта.
Назва «Каліста» была прапанавана менавіта Марыусам у 1614, аднак на працягу доўгага часу яна практычна не выкарыстоўвалася. Галілей прысвоіў чатыром адкрытым ім спадарожнікам парадкавыя нумары і Каліста пазначалася як «чацвёрты спадарожнік Юпітэра». Толькі з сярэдзіны XX стагоддзя назва «Каліста» стала агульнаўжывальнай.
Каліста названая па імя персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі, каханай Зеўса (Юпітэра).
Магчымасць жыцця ў акіяне Правіць
Як і ў выпадку з Еўропай і Ганімедам, папулярная ідэя пра магчымасць існавання ў падпаверхневым акіяне Каліста пазаземнага мікробнага жыцця[3]. Але на Каліста ўмовы для жыцця некалькі горшыя за ўмовы на Еўропе і Ганімедзе. Асноўныя прычыны: недастатковасць судакранання з горнымі пародамі і недастатковы цеплавы паток з нетраў спадарожніка[3]. Навуковец Торэнс Джонсан сказаў наступнае пра адрозненні ўмоў для жыцця на Каліста ад астатніх галілеевых спадарожнікаў[4]:
Асноўныя кампаненты, важнай для ўзнікнення жыцця, — так званай «прэбіятычнай хіміяй» — маюць многія з аб’ектаў Сонечнай сістэмы, напрыклад каметы, астэроіды і ледзяныя спадарожнікі. Біёлагі сыходзяцца ў тым, што абавязковай умовай для жыцця служыць наяўнасць крыніцы энергіі і вадкай вады, такім чынам, было б цікава знайсці ваду ў вадкай форме па-за Зямлёй. Але наяўнасць магутнай крыніцы энергіі таксама важна, а цяпер акіян Каліста грэецца толькі за кошт радыеактыўнага распаду, тады як акіян Еўропы — яшчэ і прыліўнымі сіламі, дзякуючы блізкасці да Юпітэра. |
На падставе гэтых і іншых меркаванняў лічыцца, што сярод галілеевых Месяцаў Еўропа мае найвялікшыя шансы на падтрыманне жыцця, прынамсі, мікробнага[3][5].
Зноскі
- ↑ Callisto: In Depth — Нацыянальнае кіраванне ЗША па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы.
- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.
- ↑ а б в Lipps, Jere H. (2004). "astrobiology of Jupiter's Icy Moons" (PDF). proc. SPIE 5555: 10. doi:. http://learning.berkely.edu/astrobiology/2004ppt/jupiter.pdf.(недаступная спасылка)
- ↑ Phillips, T.. Callisto makes a big splash . Science@NASA (23 кастрычніка 1998). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012.
- ↑ "Exo-Astrobiological Aspect of europa and Titan: from observation to speculations" (PDF). Space Science Reviews 116 (1-2): 471=487. 2005. doi: . Bibcode: 2005SSRv..116..471R.