Калісь
«Калісь» — двухактавая драма беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1917 годзе ў часе яго знаходжання ў Чорным Боры пад Вільняй. Апублікаваная асобным выданнем у 1919 годзе[1].
Манька | |
---|---|
![]() | |
Жанр | драма |
Аўтар | Францішак Аляхновіч |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 1917 |
З напісаннем гэтай драмы ў творчасць аўтара ўвайшла не зусім характэрная для яго тэма — тэма рэвалюцыі[2]. Гэты твор быў забаронены як нямецкай, так і польскай цэнзурамі.
Сюжэт
правіцьПадзеі адбываюцца ў 1905—1906 гадах. Галоўны герой — малады рабочы і рэвалюцыянер Юрка Івашка. Ён перакананы ідэйны баец, які змагаецца з самадзяржаўем за сваё нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне. Аўтару ўдаюцца вобразы яго паплечніцы Людвікі і яе маці, якая не дужа верыць у поспех рэвалюцыйных планаў і просіць іх адмовіцца ад безразважных авантур. Аднак пераконванні маці не здолелі ўратаваць дачку, якая гіне разам з Юркам ад жандарскіх куляў.
На тэатральных падмостках ролю Людвікі бліскуча выконвала Паўліна Мядзёлка[3].
Французская беларусістка Віржынія Шыманец адзначае:
у «Калісь» канва «Рамео і Джульеты» служыць прэтэкстам, каб паставіць крыж на рэвалюцыі, рэпрэзэнтуючы яе трагічнае вымярэнне[4].
Зноскі
- ↑ Аляхновіч Францішак // Беларускія пісьменнікі: 1917-1990 / Аляксей Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — ISBN 5-340-00709-X.
- ↑ Уладзімір Ковель. Камедыі з мяшчанскага жыцця. Станаўленне Францішка Аляхновіча як драматурга // Роднае Слова. — Мн.: 1998. — № 9. — С. 36. — ISSN 0234-1360.
- ↑ Гісторыя беларускай літаратуры: XIX — пачатак XX ст.: Падруч. для філал. фак. пед. ВНУ / І. Э. Багдановіч, У. В. Гніламёдаў, Л. С. Голубева і інш.; Пад агул. рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. — 2-е выд., дапрац.. — Мн.: Выш. шк., 1998. — С. 544. — 560 с. — 7 000 экз. — ISBN 985-06-0304-6.
- ↑ Вірджынія Шыманец. Пад выкляццем. Калі тэатр ставіць пытанні палітычнай і культурнай гісторыі Беларусі // ЗАПІСЫ. — Парыж: Belarusan Institute of Arts and Sciences in the U.S., 2003. — В. 26.
Літаратура
правіць- Калісь. Сцэнічны абразок у 2-х актах. Вільня: друкарня «Прамень», 1919. 32 с.