Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут
Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут (англ.: California Institute of Technology; часта скарачаецца да Caltech, па-беларуску «Калтэх» ці радзей «Калтэк») — прыватны ўніверсітэт, размешчаны ў горадзе Пасадэна ў штаце Каліфорнія. Калтэх — адзін з вядучых універсітэтаў у ЗША, і адзін з двух самых важных, нароўні з Масачусецкім тэхналагічным інстытутам, якія спецыялізуюцца ў дакладных навуках і інжынерыі. Калтэху таксама належыць лабараторыя рэактыўнага руху, якая запускае большую частку аўтаматычных касмічных апаратаў НАСА.
Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут | |
---|---|
![]() | |
Па-англійску | California Institute of Technology |
Дэвіз |
англ.: The truth shall make you free бел.: Ісціна вас вызваліць |
Заснаваны ў | 1891 |
Тып | прыватны |
Мэтавы фонд | $ 1,55 млрд.[1] |
Прэзідэнт | Жан-Лу Шэм'ё |
Месца размяшчэння |
34°08′18″ пн. ш. 118°07′31″ з. д.HGЯO |
Кампус | гарадскі (50 га) |
Студэнтаў | 2175[2] |
Бакалаўраў | 967[2] |
Магістраў і дактароў | 1208[2] |
Выкладчыкаў | 294[3] |
Колеры | Аранжавы і белы |
Талісман | Бабёр |
Афіцыйны сайт | www.caltech.edu |
![]() |
Калтэх застаецца адносна маленькім універсітэтам, у якім вучыцца каля 900 студэнтаў і 1200 аспірантаў. З Калтэхам так ці інакш звязаны 31 лаўрэат Нобелеўскай прэміі. З іх 17 выпускнікоў і 18 прафесараў. 65 чалавек з выпускнікоў і выкладчыкаў атрымалі нацыянальны навуковы медаль ЗША ці нацыянальны медаль у вобласці тэхналогій і інавацый, 112 чалавек былі выбраны ў члены нацыянальных акадэмій навук.
Зноскі
- ↑ U.S. and Canadian Institutions Listed by Fiscal Year 2010 Endowment Market Value and Percentage Change in Endowment Market Value from FY 2009 to FY 2010 (англ.) . National Association of College and University Business Officers. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 7 верасня 2011.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Fall Enrollment 2010-11 (англ.) . California Institute of Technology. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 7 верасня 2011.
- ↑ At a Glance (англ.) . California Institute of Technology. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 7 верасня 2011.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Гісторыя Калтэха на сайцеНобелеўскай прэміі (англ.)
- Біяграфіі Нобелеўскіх лаўрэатаў Калтэха (англ.)
- «Якая калечыць дэпрэсія» (англ.) — сатырычны комікс пра жыццё ў Калтэсе
- Розыгрыш на Стадыёне руж (англ.)
- Кіраўніцтва па Кодэксе гонару (англ.)
- Нядаўнія дні прагулу: 2000, 2001, 2002, 2003, 2004, 2005 (англ.)
- Спіс згадванняў Калтэха ў фільме «Сапраўдны геній» (англ.)