Каліфарнійскі ўніверсітэт
Каліфарнійскі ўніверсітэт (англ.: The University of California), UC — аб'яднанне 10 публічных каліфарнійскіх універсітэтаў. Статус «публічны» азначае, што сістэма атрымлівае фінансаванне з шэрагу крыніц, уключаючы бюджэт штата Каліфорнія (каля траціны ўсяго фінансавання), і кіруецца Саветам рэгентаў Каліфарнійскага ўніверсітэта (англ.: The Regents of the University of California), які прызначаецца губернатарам штата.
Каліфарнійскі ўніверсітэт | |
---|---|
![]() | |
Па-англійску | University of California |
Дэвіз |
лац.: Fiat Lux англ.: Let there be light руск.: Ды будзе святло |
Заснаваны ў | 1868 |
Тып | Універсітэт штата |
Мэтавы фонд | $ 8,8 млрд.[1] |
Прэзідэнт | Марк Юдаф |
Месца размяшчэння |
37°48′08″ пн. ш. 122°16′17″ з. д.HGЯO |
Кампус | 10 кампусаў |
Бакалаўраў | 159 000 |
Выкладчыкаў | 13 335 |
Афіцыйны сайт | www.universityofcalifornia.edu |
![]() |
Усяго ў сістэме ўніверсітэтаў Каліфорніі навучаецца больш 191 000 студэнтаў. Найстарэйшым і адным з самых прэстыжных у сістэме ўніверсітэтаў Каліфорніі з'яўляецца Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі, заснаваны ў 1868 годзе.
Структура ўніверсітэта Правіць
- Каліфарнійскі ўніверсітэт у Бельмонце (Belmont), IOU
- Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі (Berkeley) — галоўны кампус
- Школа бізнесу Хааза (Haas School of Business)
- Інстытут бізнесу і эканамічных даследаванняў
- Каліфарнійскі ўніверсітэт у Дэвісе (Davis), UC Davis
- Каліфарнійскі ўніверсітэт у Ірвайне (Irvine), UCI
- Каліфарнійскі ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе (Los Angeles), UCLA
- Каліфарнійскі ўніверсітэт у Мерседзе (Merced)
- Каліфарнійскі ўніверсітэт у Рыверсайдзе (Riverside)
- Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега (San Diego), UCSD
- Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Францыска (San Francisco)
- Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары (Santa Barbara), UCSB
- Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Крузе (Santa Cruz)
а таксама
- Каледж права Хейстынгса (Hastings College of the Law)
- Абсерваторыя Ліка (Lick Observatory)
- Інстытут акіянаграфіі Скрыпса (Scripps Institution of Oceanography)
Даследчыя цэнтры Правіць
Каліфарнійскі ўніверсітэт кіруе шэрагам даследчых цэнтраў (нацыянальныя лабараторыі) Міністэрства энергетыкі ЗША. На 2006 год пад кіраваннем універсітэта знаходзіліся Ліверморская нацыянальная лабараторыя і Нацыянальная лабараторыя імя Лоўрэнса ў Берклі. Раней універсітэт таксама кіраваў Нацыянальнай лабараторыяй Сандзія і Лос-Аламоскай нацыянальнай лабараторыяй.
Гл. таксама Правіць
Зноскі
- ↑ Annual Endowment Report (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2003. Праверана 8 верасня 2011.
Спасылкі Правіць
- University of California (афіцыйны сайт)