Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі
Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі (англ.: The University of California, Berkeley) - грамадскі даследчы ўніверсітэт ЗША, размешчаны ў Берклі, штата Каліфорнія. Найстарэйшы з дзесяці кампусаў Каліфарнійскага ўніверсітэта. У 2012 годзе ў рэйтынгу «Нацыянальныя ўніверсітэты» ад выдання US News & World Report заняў 21-ю пазіцыю, у той жа час шматлікія адукацыйныя праграмы ўваходзяць у лік лепшых у краіне[2][3]. У 2011 годзе ў рэйтынгу Times Higher Education Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі заняў чацвёртае месца сярод універсітэтаў свету[4].
Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі | |
---|---|
![]() | |
Па-англійску | University of California, Berkeley |
Дэвіз |
лац.: Fiat Lux англ.: Let There Be Light бел.: Да будзе Святло |
Заснаваны ў | 1868 |
Тып | універсітэт штата |
Мэтавы фонд | $ 2,6 млрд.[1] (2010) |
Прэзідэнт | Роберт Біржэна |
Месца размяшчэння |
37°52′12″ пн. ш. 122°15′32″ з. д.HGЯO |
Кампус | гарадскі, (2,692 га) |
Студэнтаў | 35 838[1] |
Бакалаўраў | 25 540[1] |
Магістраў і дактароў | 10 298[1] |
Выкладчыкаў | 2 082[1] |
Колер | Сіні і залаты колер |
Талісман | Мядведзь Оскі |
Афіцыйны сайт | www.berkeley.edu |
|
Універсітэт карыстаецца сусветнай вядомасцю як адзін з лепшых цэнтраў для падрыхтоўкі спецыялістаў па камп'ютарных і IT тэхналогіях, эканоміцы, фізіцы. Фізікі з Берклі адыгралі ключавую ролю ў распрацоўцы атамнай бомбы ў час Другой сусветнай вайны і вадароднай бомбы пасля яе. Навукоўцы з Берклі вынайшлі цыклатрон, даследавалі антыпратон, адыгралі ключавую ролю ў распрацоўцы лазера, патлумачылі працэсы, якія ляжаць у аснове фотасінтэза, адкрылі мноства хімічных элементаў, у тым ліку сіборгій, плутоній, берклій, лаўрэнсій і каліфорній. Менавіта ў Берклі атрымала пачатак аперацыйная сістэма BSD (і ліцэнзія BSD).
Берклі вядомы сваёй гісторыяй студэнцкага актывізму. Найбольш вядомыя акцыі: Рух за Свабоду Слова (1964) - акцыя пратэсту, якая пачалася пасля спробы ўніверсітэта ўбраць распаўсюджвальнікаў палітычных памфлетаў з кампуса [5], і Паўстанне ў народным парку (1968), якая адбылася падчас хвалі пратэстаў замежных студэнтаў, якія пракаціліся ў 1960-х гадах, асацыяваная з культурай «хіпі». Аднак, нягледзячы на студэнцкі актывізм і бунтарства, кампус Берклі са сваімі шматлікімі зялёнымі куткамі і будынкамі, вядомымі сваёй архітэктурай, дзіўна спакойны.
Зноскі
- ↑ а б в г д Facts at a glance (англ.)(недаступная спасылка). UC Regents. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012.
- ↑ University of California-Berkeley (Rankings) (англ.). US News. Праверана 20 лютага 2012.
- ↑ University of California-Berkeley (англ.)(недаступная спасылка). US News. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2012. Праверана 17 сакавіка 2012.
- ↑ Top Universities by Reputation 2010-2011 (англ.).
- ↑ Free Speech Movement Digital Archives Архівавана 5 лістапада 2011. (англ.)
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі
- Афіцыйны сайт
- Brief History of the University Архівавана 5 верасня 2008. з афіцыйнай старонкі
- Берклі: гістарычны агляд з архіваў Універсітэта Каліфорніі
- Atomicarchive.com
- Традыцыі Берклі
- University of California Rally Committee
- Cal Athletics
- UC Berkeley Residential and Student Programs
- Landscape plan Архівавана 14 сакавіка 2006.