Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега (англ.: University of California, San Diego) — публічны навукова-даследчы ўніверсітэт, размешчаны ў раёне Ла-Хоя, Сан-Дыега ў штаце Каліфорнія, ЗША, адзін з дзесяці кампусаў Каліфарнійскага ўніверсітэта.

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега
Па-англійску University of California, San Diego
Дэвіз лац.: Fiat Lux
англ.: Let there be light
Заснаваны ў 1960
Тып публічны
Мэтавы фонд 477,7 млн. дол. (2010)[1]
Канцлер Марай Эн Фокс
Месца размяшчэння

Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША


32°52′51,60″ пн. ш. 117°14′16,80″ з. д.HGЯO
Кампус прыгарадны (4,9 км²)
Бакалаўраў 23 746 [2]
Магістраў і дактароў 5 002 [3]
Выкладчыкаў 1 057 [4]
Колеры          
Талісман Кароль Трытон
Афіцыйны сайт www.ucsd.edu

Заснаваны ў 1960 годзе паблізу Інстытута акіянаграфіі Скрыпса.

Універсітэт вядзе падрыхтоўку бакалаўраў па 125-ці спецыяльнасцях, магістраў па 52-х.

У акадэмічным рэйтынгу універсітэтаў свету 2009 года, УКСД заняў 14-е месца. У 2010 годзе выданне U.S. News & World Report прысвоіла універсітэту 35-е месца сярод лепшых універсітэтаў у краіне. У нацыянальным рэйтынгу выдання Washington Monthly універсітэт штогод займае лідзіруючыя пазіцыі, у 2010 годзе — 1-е месца.

Універсітэт працуе сумесна з Медыцынскім цэнтрам Сан-Дыега і супрацоўнічае з шэрагам рэгіянальных навуковых цэнтраў, сярод якіх: Інстытут Солка, Інстытут медыцынскіх даследаванняў Бернема, Навукова-даследчы інстытут Скрыпса. Ва ўніверсітэце працуюць восем лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, тры ўладальнікі Нацыянальнага навуковага медаля ЗША і адзін уладальнік Пулітцэраўскай прэміі.

Універсітэт быў прыняты ў Асацыяцыю амерыканскіх універсітэтаў ў 1982 годзе.

Зноскі

Спасылкі Правіць