Арабскі халіфат

(Пасля перасылкі з Каліфат)

Халіфа́т або Арабскі халіфат (араб. خلافة إسلامية‎‎) — феадальная тэакратычная араба - мусульманская дзяржава, якае ўзнікла ў выніку арабскіх заваяванняў VIIIX стагоддзяў і ўзначальвалася халіфамі. Таксама халіфат як тэрмін азначае ісламскую тэакратычную дзяржаву, якая павінна аб'ядноўваць усіх мусульман. Зрэшты толькі першы Амеядскі халіфат сапраўды аб'ядноўваў усю уму.

Гістарычная дзяржава
Арабскі халіфат
араб. خلافة إسلامية‎‎
Арабская Халіфат ў 750 годзе. Рознымі колерамі пазначаныя ўладанні мусульман на момант смерці Мухамада, заваяванні першых трох халіфаў і заваяванні Амеядаў.
Арабская Халіфат ў 750 годзе. Рознымі колерамі пазначаныя ўладанні мусульман на момант смерці Мухамада, заваяванні першых трох халіфаў і заваяванні Амеядаў.
630 — 1258

Сталіца 630—656 Медзіна
656 — 661 Мека
661 — 754 Дамаск
754 — 762 Эль-Куфа
762 — 836 Багдад
836 — 892 Фустат
892 — 1258 Багдад
Мова(ы) Арабская мова
Афіцыйная мова арабская
Насельніцтва арабы, персы, копты, туркі, армяне, сірыйцы, грузіны (разам з мегрэламі і абхазамі), іспанцы, партугальцы, паўднёвыя італьянцы, дагестанскія народы, афганцы, узбекі, таджыкі.
Пераемнасць
Сасаніды
Хулагуіды >

Пад кантролем гэтай дзяржавы ў перыяд яе росквіту знаходзіліся землі Блізкага Усходу, Афрыкі і паўднёвага захаду Еўропы. Халіфат кантактаваў з такімі рэгіёнамі як Еўропа і Вялікі еўразійскі стэп, цесна ўзаемадзейнічаў з тагачасным ўтварэннямі на гэтых землях - Вялікай Булгарыяй, Цюркскім і Хазарскім каганатам, Вялікім княствам Рускім, Усходняй Рымскай імперыяй.

Гісторыя правіць

Першапачатковым ядром Халіфата стала створаная Прарокам Мухамадам ў пачатку VII ст. у Хіджазе (Заходняя Аравія) мусульманская супольнасць — ума. У выніку арабскіх заваяванняў была створана вялізная дзяржава, якая ўключала Аравійскі паўвостраў, сучасныя Ірак, Іран, большую частку Закаўказзя, Сярэдняй Азіі, Сірыю, Ізраіль, Іарданію, Егіпет, Паўночную Афрыку, вялікую частку Іспаніі і Партугаліі, частку Паўночнай Індыі.

Слова Халіфат (араб. خليفة‎‎ — Khalīfah «спадчыннік», «прадстаўнік») — азначае як тытул халіфа, так і вялікую дзяржаву, створаную пасля Мухамада арабамі-заваёўнікамі пад кіраўніцтвам яго «халіфаў» — «прадстаўнікоў».

Эпоха існавання Багдадскага халіфата, разам з некалькімі наступнымі стагоддзямі росквіту агульнаісламскай навукі і культуры, называюцца ў заходняй гістарыяграфіі Залатым векам Ісламу.

Гл. таксама правіць