Каліш
горад у Польшчы
Каліш (польск.: Kalisz , ням.: Kalisch) — горад на правах павета ў Велікапольскім ваяводстве Польшчы. Каліш з’яўляецца самым старым горадам у Польшчы. У II стагоддзі н. э. грэчаскі географ Клаўдзій Пталемей у сваім «Геаграфічным аглядзе» прама згадаў горад Калізію, і гэты горад атаясамляецца з сучасным Калішам. З’яўляецца ён таксама цэнтрам гміны Каліш і горадам на правах павета. Займае плошчу 70 км². Насельніцтва 103 870 чалавек (на 2014 год)[3].
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Раней з’яўляўся сталіцай Калішскай губерні (1837—1844, 1867—1917) у складзе Расійскай імперыі і Калішскага ваяводства (1975—1998).
Горад размешчаны на рацэ Просна.
Вядомыя асобыПравіць
- Аліна Шапачнікаў (1926—1973) — скульптар і графік.
ГалерэяПравіць
Зноскі
- ↑ Kalisz - Encyklopedia.pwn
- ↑ Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1] Архівавана 26 снежня 2018.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каліш