Камайскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Кама́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Камаі. Тэрыторыя сельсавета складае 27 026,19 га.

Камайскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пастаўскі раён
Уключае 84 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Камаі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 104
Плошча 270,2619 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гадуцішскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Пастаўскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Вярэнькаўскага і Пастаўскага сельсаветаў[1]. 3 жніўня 1954 года тэрыторыя скасаванага Пастаўскага сельсавета была далучана да Загацкага сельсавета[2]. 27 красавіка 1957 года ў склад сельсавета з Загацкага сельсавета перададзены вёскі Гуменнікі і Краскі[3]. 2 снежня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навасёлкаўскага 2-га сельсавета[4]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Камайскага сельсавета 60 населеных пунктаў[5]. 17 мая 1985 года ў склад сельсавета з Дварчанскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Аляхнішкі, Барадзіно, Вараноўшчына, Васточная, Дашкі, Дварчаны, Драбышы, Загачча, Мацуты, Падлявонавічы, Рубеж, Рудзі і Шкіралі)[6]. 20 чэрвеня 1988 года да Камайскага сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мулярскага сельсавета (26 населеных пунктаў: вёскі Багдзюны, Варкацішкі, Гадуцішкі, Гражулі, Гэйбавічы, Ёцішкі, Жукішкі, Крукі II, Мантагалішкі, Мільконты, Мірклішкі, Муляры, Мунцавічы, Новагадуцішкі, Оцкавічы, Пустошка, Сакуны, Старчуны, Цалінова, Цябуты, Чарняты, Чычэлі, Юзафінова, Янкішкі, Янковічы і чыгуначны раз’езд Камайка)[7]. 8 красавіка 2004 года са складу сельсавета былі выключаны 19 сельскіх населеных пунктаў (Баяры, Данеўцы, Дуброўшчына, Жыгуны, Лапуны, Лаўцы, Лопуці, Марачы, Міцкяны, Навасёлкі 2, Падвішняк, Папоўцы, Рамейкі, Роскаш, Русакі, Саранчаны, Свіркі, Скарпаўцы, Чырвоны Ручай) у межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Блакітныя азёры» (далучаныя да Лынтупскага сельсавета) і ўключаныя ўсе сельскія населеныя пункты скасаванага Мягунскага сельсавета (20 населеных пунктаў: Андрушышкі, Віршалы, Гродзі, Дзяўгуны, Жардэлі, Жарскія, Каралеўцы, Кукляны, Лодасі, Мацковічы, Мягуны, Пуцяцішкі, Пятровічы, Рамашкавічы, Сурвілішкі, Свербляўшчына, Трапшавічы, Фаворкі, Цялятнікі, Шыльва)[8]. 20 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Бядункі, Ёцішкі, Юзафінопаль і хутары Падаляхнішкі, Пнёва, Свербляўшчына, Шыльва[9], 16 сакавіка 2010 года — вёска Лаўцы[10], 30 ліпеня 2010 года — вёска Цялятнікі[11], 27 сакавіка 2013 года — вёска Ейны[12]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шыркаўскага сельсавета (16 вёсак: Бацвінавічы, Вярэнькі, Ідаліна, Койры, Падаляны, Параскі, Пятроўшчына, Скураты, Труханкі, Фалевічы, Шабаны, Шусціцкія, Юшкаўшчына, Якавічы, Ясева і Яськавічы)[13]. 2 мая 2018 года скасаваны вёскі Васточная і Віршалы[14], 25 сакавіка 2022 года — вёска Дашкі Малыя[15].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (74 населеныя пункты) — 2570 чалавек[16], з іх 74,6 % — беларусы, 15,4 % — рускія, 7,6 % — палякі[17]; паводле перапісу 2019 года (85 населеных пунктаў) — 2104 чалавекі[18].

Архіў правіць

Архіўныя дакументы Камайскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокае[19]. Архіў, які ахоплівае 1945—2011 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, статыстычных справаздач, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, спісаў па розным катэгорыям насельніцтва і інш.
Памер архіва — 1311 старонка.
Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1156.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Постановление Президиума Верховного Совета БССР от 3 августа 1954 г. О внесении изменения и дополнений в указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. «Об объединении сельских советов Молодечненской области» // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 57. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 17 (1823).
  7. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).
  8. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  9. Решение Поставского районного Совета депутатов от 20 июня 2008 г. № 80 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района Архівавана 12 ліпеня 2019.
  10. Решение Поставского районного Совета депутатов от 16 марта 2010 г. № 160 Об упразднении сельских населенных пунктов
  11. Решение Поставского районного Совета депутатов от 30 июля 2010 г. № 16 Об упразднении сельского населенного пункта
  12. Решение Поставского районного Совета депутатов от 27 марта 2013 г. № 152 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района
  13. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
  14. Решение Поставского районного Совета депутатов от 2 мая 2018 г. № 10 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района и внесении изменений в некоторые решения Поставского районного Совета депутатов
  15. Решение Поставского районного Совета депутатов от 25 марта 2022 г. № 198 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района
  16. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  17. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  18. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  19. Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь Архівавана 24 верасня 2019. (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.