Камамбер (фр.: camembert) — гатунак мяккага тлустога сыра, вырабляецца з каровінага малака. Мае колер ад белага да светла-сметанковага. Смак — востры, пікантны, трохі падобны да грыбнога. Звонку камамбер пакрыты пухнатай белай скарыначкай, утворанай спецыяльнай сырнай цвіллю відаў Penicillium camemberti або Penicillium candidum.

Камамбер
Camembert
Камамбер
Краіна паходжання Сцяг Францыі Францыя
Горад, рэгіён Камамбер, Нармандыя
Малако каровіна
Пастэрызаваны не
Тэкстура мяккая, з цвёрдай скарыначкай, пакрытай цвіллю
Час паспявання не меней 3 тыдняў
Сертыфікацыя AOC 1983

Лічыцца, што першы камамбер быў выраблены ў 1791 годзе нармандскай сялянкай Мары Арэль. Паводле легенды, Мары Арэль падчас Вялікай французскай рэвалюцыі выратавала ад смерці манаха, які ў падзяку адкрыў ёй вядомы толькі яму сакрэт прыгатавання гэтага сыру.

Камамбер вырабляецца з суцэльнага каровінага малака, у якое часам дадаюць невялікую колькасць абястлушчанага малака. Памеры камамбера — таўшчыня 3,1 см, дыяметр 11,3 см і вага 340 грам. З 25 літраў малака можна атрымаць 12 такіх сыроў.

Пры вытворчасці камамбера ў гарачае надвор'е ўзнікаюць цяжкасці, таму камамбер звычайна робяць у перыяд з верасня па май. Малако паступае непастэрызаваным у цэбрах аб'ёмам 27 л з вечкамі. Самы лепшы сыр атрымліваюць з двух порцый — палову згустку змяшчаюць у формы ўвечары, а астатнюю частку на наступную раніцу. На 4,5 л малака пры тэмпературы 27 ° C дадаюць 0,5 мл сычужнага фермента. Згортванне надыходзіць праз 2 гадзіны і малако варта перыядычна памешваць, не дапускааючы адстою слівак.

Спасылкі

правіць