Камандарм 1-га рангу

Камандарм 1-га рангу — персанальнае ваеннае званне (у сучаснай тэрміналогіі — воінскае званне) ваеннаслужачых начальніцкага складу ў РСЧА УС СССР.

Вышэй за камандарма 2-га рангу, ніжэй за Маршала Савецкага Саюза.

Гісторыя правіць

Уведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 22.09.1935 «Аб увядзенні персанальных ваенных званняў начальніцкага складу РСЧА». Выключана з пераліку персанальных воінскіх званняў (г. зн. больш не прысвойвалася) Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 07.05.1940 «Аб устанаўленні воінскіх званняў вышэйшага каманднага складу Чырвонай Арміі», адбылося фактычнае скасаванне з увядзеннем генеральскіх званняў. Фармальна званне скасавана не было, але 7 мая 1940 года ўсім тром ваеннаслужачым, якія мелі персанальнае ваеннае званне камандарм 1-га рангу (Р. І. Кулік, С. К. Цімашэнка, Б. М. Шапашнікаў), было прысвоена воінскае званне вышэйшага каманднага складу — Маршал Савецкага Саюза.

Ведамства, род войскаў (сіл) Адпаведнае званне / пасада
У камандным складзе
Народны камісарыят унутраных спраў СССР Камісар дзяржаўнай бяспекі 1-га рангу[1], уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года
(ваеннаслужачыя памежных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА)
Галоўны дырэктар міліцыі
Ваенна-Марскі Флот СССР Флагман флоту 1-га рангу
У начальніцкім складзе
у ваенна-палітычным складзе ўсіх родаў войскаў (сіл) Армейскі камісар 1-га рангу

Час існавання дадзенага персанальнага ваеннага звання супаў з масавымі рэпрэсіямі ў РСЧА. Такім чынам, усяго з дзевяці камандармаў 1-га рангу:

 
Камандуючы войскамі Кіеўскай ваеннай акругі камандарм 1-га рангу І. Э. Якір.

Парадак прысваення і пазбаўлення звання правіць

Для ваеннаслужачых каманднага і начальніцкага складу, якія мелі ваеннае званне камбрыг (і яму адпаведныя ваенныя званні) і вышэй, тэрмін выслугі ў ваенных званнях не ўстанаўліваўся. Прысвойванне гэтым ваеннаслужачым званняў камдываў і вышэйшых камандных званняў (і адпаведных ім ваенных званняў) ажыццяўлялася рашэннем Народнага Камісара Абароны СССР. Званнi камандарма 1-га і 2-га рангу, флагмана флоту 1-га і 2-га рангу, армейскага камісара 1-га і 2-га рангу (і ім адпаведныя) прысвайваліся пастановай Урада Саюза ССР па прадстаўленні Народнага Камісара Абароны Саюза ССР.

Зніжэнне ў званні дапускалася толькі ў выключных выпадках і толькі па асобай пастанове Урада Саюза ССР.

Пазбаўленне ваеннага звання камдыва і вышэй (і ім адпаведных) ажыццяўлялася па прысуду суда, зацверджанаму Урадам Саюза ССР.

Знакі адрознення правіць

Знакамі адрознення ваеннаслужачых, якія мелі персанальнае ваеннае званне камандарма 1-га рангу, былі чатыры цёмна-чырвоныя «ромбы» і залацістая зорачка ў пятліцах; на гімнасцёрцы зорачка адлюстроўвалася ў шэраг з ромбамі, на шынялі — вышэй за іх. На рукаве вышэй за абшлаг меўся шэўрон: шырокая залацістая паласа і залацістая зорка.

Зноскі

Спасылкі правіць