Камандны чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2015
Камандны чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2015 прайшоў 20—21 чэрвеня на Цэнтральным стадыёне «Алімпійскі» ў расійскім горадзе Чэбаксары. Сталіца Чувашыі прымала спаборніцтвы Суперлігі — галоўнага дывізіёна турніру. На працягу 2 дзён удзельнікі змагаліся за камандныя ачкі ў 40 лёгкаатлетычных дысцыплінах.
Камандны чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2015 | |
---|---|
Горад-арганізатар | Чэбаксары, Расія |
Краіны-ўдзельніцы | 12 (суперліга) |
Колькасць атлетаў | 565 |
Разыгрываецца медалёў | 1 |
Цырымонія адкрыцця | 20 чэрвеня 2015 |
Цырымонія закрыцця | 21 чэрвеня 2015 |
Дата правядзення | 2015 |
Стадыён | «Алімпійскі» |
Суперліга
правіцьКаманднае першынство
правіцьУ Суперлізе 2015 гады выступалі 12 еўрапейскіх зборных: першыя 9 па выніках чэмпіянату мінулага года і 3 наймацнейшыя з Першай лігі 2014 года. На старт выйшлі 565 лёгкаатлетаў, з іх 284 мужчыны і 281 жанчына.
Чэмпіёнскі тытул абараняла зборная Германіі. Аднак захаваць за сабой званне наймацнейшай каманды Старога Свету немцам не ўдалося. У чацвёрты раз (з шасці магчымых) перамогу на турніры атрымала зборная Расіі. Германія фінішавала на другой пазіцыі, Францыя ўпершыню ў гісторыі апынулася на пастаменце спаборніцтваў, у зацятай барацьбе за бронзу апярэдзіўшы Польшчу. У Першую лігу выляцелі тры найгоршыя каманды чэмпіянату: Швецыя, Фінляндыя і Нарвегія.
Месца | Каманда | Ачкі |
---|---|---|
Расія | 368,5 | |
Германія | 346,5 | |
Францыя | 319,5 | |
4 | Польшча | 317 |
5 | Вялікабрытанія | 291 |
6 | Італія | 288 |
7 | Украіна | 281,5 |
8 | Іспанія | 230,5 |
9 | Беларусь | 217 |
10 | Швецыя | 187 |
11 | Фінляндыя | 149,5 |
12 | Нарвегія | 121 |
Скарачэнні: WR — сусветны рэкорд | ER — рэкорд Еўропы | NR — нацыянальны рэкорд | CR — рэкорд чэмпіянату
Курсівам вылучаны ўдзельнікі, якія выступалі за эстафетныя каманды толькі ў папярэдніх забегах
Наймацнейшыя ў асобных відах — мужчыны
правіцьНаймацнейшыя ў асобных відах — жанчыны
правіцьПершая ліга
правіцьСпаборніцтвы ў Першай лізе прайшлі 20—21 чэрвеня 2015 года ў горадзе Іракліян, Грэцыя. У наступны розыгрыш Суперлігі выйшлі Чэхія, Грэцыя і Нідэрланды. Выляцелі ў Другую лігу Літва і Латвія.
Месца | Каманда | Ачкі |
---|---|---|
1 | Чэхія | 351 |
2 | Грэцыя | 327 |
3 | Нідэрланды | 299,5 |
4 | Бельгія | 276,5 |
5 | Партугалія | 270,5 |
6 | Ірландыя | 261,5 |
7 | Турцыя | 259,5 |
8 | Швейцарыя | 239 |
9 | Румынія | 227 |
10 | Эстонія | 215,5 |
11 | Літва | 214,5 |
12 | Латвія | 169,5 |
Другая ліга
правіцьСпаборніцтвы ў Другой лізе прайшлі 20—21 чэрвеня 2015 года ў горадзе Стара-Загора, Балгарыя. Дзве лепшыя каманды турніру, Данія і Балгарыя, заслужылі права выступаць у Першай лізе ў наступным розыгрышы каманднага чэмпіянату Еўропы. У сувязі з пашырэннем Другой лігі да 12 каманд, ніводная са зборных не страціла ў ёй месца па выніках чэмпіянату 2015 года.
Месца | Каманда | Ачкі |
---|---|---|
1 | Данія | 224 |
2 | Балгарыя | 218 |
3 | Венгрыя | 202,5 |
4 | Сербія | 179,5 |
5 | Харватыя | 167 |
6 | Ісландыя | 156,5 |
7 | Кіпр | 151 |
8 | Славенія | 127,5 |
Трэцяя ліга
правіцьСпаборніцтвы ў Трэцяй лізе прайшлі 21—22 чэрвеня ў Баку, сталіцы Азербайджана, у рамках лёгкаатлетычнага турніру Першых Еўрапейскіх гульняў[1]. Па іх выніках павышэння ў класе дамагліся адразу 4 каманды: Славакія, Аўстрыя, Ізраіль і Малдова.
Месца | Каманда | Ачкі |
---|---|---|
1 | Славакія | 458,5 |
2 | Аўстрыя | 458 |
3 | Ізраіль | 439 |
4 | Малдова | 401 |
5 | Азербайджан | 387 |
6 | Боснія і Герцагавіна | 336 |
7 | Люксембург | 317 |
8 | Грузія | 282 |
9 | Мальта | 243,5 |
10 | Чарнагорыя | 240 |
11 | Андора | 161 |
12 | Паўночная Македонія | 142 |
13 | Албанія | 115 |
14 | Зборная малых дзяржаў Еўропы Сан-Марына Гібралтар Ліхтэнштэйн Манака |
99 |
Зноскі
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт чэмпіянату Архівавана 25 сакавіка 2017.
- Афіцыйны сайт спаборніцтваў у Першай лізе (англ.)
- Афіцыйны сайт спаборніцтваў у Другой лізе Архівавана 4 сакавіка 2016. (англ.)
- Лёгкая атлетыка на Еўрапейскіх гульнях у Баку Архівавана 26 чэрвеня 2015. (англ.)
- Старонка спаборніцтваў на сайце Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі (англ.)