Камарэс (стыль)

(Пасля перасылкі з Камарас, стыль)

Камарэс (лац.: Kamares) — стыль роспісу керамічных вырабаў, які атрымаў распаўсюджванне ў ранні палацавы перыяд на востраве Крыт (прыбл. 1900 г. — 1650 гг. да н. э.). Назву стылю дала мясцовасць у цэнтральнай частцы вострава, дзе ў гроце і былі ўпершыню выяўленыя вазы ў гэтым стылі.

Арнамент у стылі Камарэс

Характэрнай асаблівасцю Камарэса з’яўляецца лінейны арнамент, які наносіўся на матавую аснову чорнага колеру белай, аранжавай або чырвонай фарбай. У гэтым стылі распісваўся танкасценны гліняны посуд у крыта-мінойскі перыяд. Камарэс быў надзвычай папулярны і распаўсюдзіўся па ўсім усходнім узбярэжжы Міжземнага мора да Егіпта.