Камароўская (станцыя метро, Мінск)
Камароўская (трансліт.: Kamaroŭskaja) — запраектаваная станцыя трэцяй чаргі Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэна, якую плануецца размясціць на скрыжаванні вуліц Максіма Багдановіча і Веры Харужай[1][2].
«Камароўская» Kamaroŭskaja | |
---|---|
Зеленалужская лінія | |
![]() | |
![]() | |
Меркаваная дата адкрыцця: |
2028 |
Ранейшыя назвы | Веры Харужай |
Раён | Савецкі |
Код станцыі | 319 |
Суседнія станцыі | Парк Дружбы Народаў і Пярэспа |
Назву станцыя атрымала ад гістарычна раёна Камароўка. Першапачатковая праектная назва — Веры Харужай. Увогуле трэцяя чарга Зеленалужскай лініі будзе складацца з 4 станцый: «Прафсаюзная», «Пярэспа», «Камароўская» і «Парк Дружбы Народаў». Паводле планаў, будаўніцтва павінна быць скончана да 2028-2029 года[3].
ПраектПравіць
Праект «Камароўскай» будзе нагадваць станцыі «Міхалова» і «Немаршанскі Сад», а таксама падобны на праекты «Прафсаюзнай» і «Пярэспы». Шматпавярховая, кампактная, эскалатары па цэнтры станцыі. Вестыбюль будзе таксама адзін. Праект спадабаўся метрабудаўнікам за сваю кампактнасць, адносную таннасць і хуткасць будаўніцтва. Глыбіня — таксама каля 12 метраў. Выхадаў з падземнага пераходу будзе чатыры — па аднаму на кожны з бакоў скрыжавання.
Станцыя пачне будавацца пасля праходкі тунэляў Парк Дружбы Народаў — Прафсаюзная[4].