Кэмдэн (бора)

бора Лондана
(Пасля перасылкі з Камдэн)

Ка́мдэн або Кэмдэн (англ.: Camden) — з 1965 года адзін з бора Лондана, які займае частку горада на поўнач ад Вэстмінстэра і Сіці. Займае плошчу ў 21 кв. км. і цягнецца ад Хай-Холбарна да парку Хэмпстэд-хіт. Гістарычным цэнтрам з’яўляецца раён Кэмдэн-таўн, які носіць імя 1-га графа Кемдэна.

Кэмдэн
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Дата ўтварэння 1 красавіка 1965
Кіраўнік Georgia Gould[d][1]
Насельніцтва
  • 218 049 чал. (2022)[4]
Плошча
  • 21,7895 км² (2016)[2]
Кэмдэн на карце
Часавы пояс UTC+0 і UTC+1
Код ISO 3166-2 GB-CMD
Тэлефонны код 020
Паштовыя індэксы EC, N, NW, W і WC
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўней тэрыторыя Кэмдэна была заселена рамеснікамі. Тут рабілі гадзіннікіКлеркенвеле), фартэпіяна, мэблю і ювелірныя вырабы. Пры Гановерскай дынастыі раён Блумсберы стаў зменьвацца. Брытанскія арыстакраты ахвотна ўкладвалі сродкі ў забудову, каб затым здаваць нерухомасць у арэнду. Так узніклі Квін-сквер, Расел-сквер, Фіцрой-сквер, Блумсберы-сквер і Бедфард-сквер — квадратныя плошчы з садкамі пасярэдзіне, якія дагэтуль захоўваюць першапачатковую геаргіянскую забудову.

Напачатку XIX стагоддзя, у эпоху Рэгенцтва, Лондан працягваў расці на поўнач. Архітэктар Джон Нэш па просьбе прынца-рэгента разбіў на поўдні Кэмдэна шырокі Рыджэнтс-парк, адкуль на поўнач быў пракапаны канал Рыджэнтс. Яго наваколлям Роберт Браўнінг даў мянушку «маленькая Венецыя». Дасведчаны забудоўшчык Томас К'юбіт стварыў новыя кэмдэнскія плошчы — Гордан-сквер і Уоберн-сквер.

Поспехі К’юбіта і іншых горадабудаўнікоў стварылі перадумовы для хуткага росту насельніцтва Кэмдэна ў віктарыянскую эпоху. Менавіта тут размясціліся Брытанскі музей і Лонданскі ўніверсітэт, былі выбудаваны гіганцкія вакзальныя комплексы Кінгс-Крос і Сент-Панкрас (апошні названы ў гонар царквы Св. Панкрація, адной з найстарэйшых у Лондане). У 1960-я гады ў Кэмдэне з’явіліся небаскробы Юстэн Таўэр і BT Tower — самы высокі будынак Лондана.

У наш час фешэнэбельныя кварталы Кэмдэна суседнічаюць з даволі дэмакратычнай забудовай. Сярод лонданцаў асаблівай папулярнасцю карыстаюцца блышыныя рынкі Кэмдэна, а таксама сквер Лінкальнс-Ін-Філдс — самая вялікая плошча Лондана і прататып манхэтэнскага Цэнтральнага парку.

Зноскі