Каменка (прыток Сажа)
рака ў Краснапольскім і Слаўгарадскім раёнах Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра)
Ка́менка[4][3] — рака ў Краснапольскім і Слаўгарадскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Каменка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 16 км |
Басейн | 44 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Новая Каменка[1] |
• Вышыня | каля 155[2] м |
• Каардынаты | 53°18′23,80″ пн. ш. 31°08′24,80″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сож |
• Месцазнаходжанне | за 2 км на захад ад вёскі Казакоўка, Слаўгарадскі раён |
• Каардынаты | 53°17′03,20″ пн. ш. 31°00′05″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 4,6[3] (2,3[4]) м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сож → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раёны | Краснапольскі раён, Слаўгарадскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 44 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,6[3] (2,3[4]) м/км. Пачынаецца за 1,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Асінаўка[3] Краснапольскага раёна (за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Новая Каменка[1]), вусце за 2 км на захад ад вёскі Казакоўка Слаўгарадскага раёна. Вадазбор на паўднёвай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча ад вусця ўгару на працягу 3,5 км каналізаванае.
Каля ракі населеныя пункты Новая Каменка, Старая Каменка (Слаўгарадскі раён)
Крыніцы
правіць- ↑ а б Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 31 жніўня 2017. (руск.)
- ↑ Ліст карты N-36-99. Выданне 1979 года. (руск.)
- ↑ а б в г Блакітная 1994.
- ↑ а б в ЭПБ 1983.
Літаратура
правіць- Ка́менка // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 190. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ка́менка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 459. — 522 с. — 10 000 экз.