Каменная Горка (жылы раён, Мінск)
Каменная Горка — жылы раён на захадзе Мінска. Размешчаны на тэрыторыі плошчай 450 га ў межах МКАД — вуліцы Прытыцкага — Кунцаўшчына — Калеснікава (4-е гарадское кальцо), абмежавана з поўначы катэджным пасёлкам Масюкоўшчына. Разлічаны на 65 тысяч чалавек.
Каменная горка | |
---|---|
53°55′02″ пн. ш. 27°25′39″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Адміністрацыйны раён горада | Фрунзенскі раён |
Дата заснавання | 2008 |
Год уключэння ў межы горада | 2004 |
Паштовыя індэксы | 220017 |
Плошча | 4,5 км² |
Насельніцтва | 65 тыс. чал. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мяркуецца пабудаваць пяць мікрараёнаў з квартальным тыпам забудовы, канцэнтрацыяй грамадскіх і камунальных функцый у прымагістральнай зоне МКАД і размяшчэннем высокашчыльнага жылля ў непасрэднай блізкасці да лініі метро. Школы і дашкольныя ўстановы выдзяляюцца ў асобную зону, адасобленую ад жылой забудовы паласой зялёных насаджэнняў. Аснову забудовы складаюць дамы вышынёй у 9 і 16 паверхаў.[1]
Пры гэтым дамы ўзводзяцца групамі, тым самым ствараецца адзіная дваровая прастора, на якой арганізаваны дзіцячыя пляцоўкі, месцы адпачынку. У раёне прадумана схема размяшчэння асабістага аўтатранспарту. Паркоўкі размешчаны па перыметры кожнага квартала, а не ў дварах.[1]
У першую чаргу (да 2010) забудоўваліся першы і пяты мікрараёны на поўдні раёна. Чакаецца, што горадабудаўнічы воблік жылога раёна Каменная Горка будзе канчаткова сфарміраваны да 2015.[2]
Асноўныя вуліцы
правіць- Прытыцкага
- Кунцаўшчына
- Нёманская
- Казіміраўская
- Каменнагорская
- Лідская
- Налібоцкая
- Люцынская
- Калеснікава
Інфраструктура
правіцьГрамадская інфраструктура
правіцьУ жылым раёне вядзецца актыўнае будаўніцтва гарадской інфраструктуры. У цэнтры жылога раёна запраектаваны мясцовы рынак, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, ФАК з басейнам, запланаваны кінатэатр, музычная школа, рэстаран і кафэ, бібліятэка, маладзёжна‑забаўляльны цэнтр і іншыя аб'екты. У жылым раёне будзе створана сетка гандлёвых кропак, аптэк, а таксама аддзяленняў паштовай сувязі РУП «Белпошта» і ААБ «Беларусбанк». Мэдыцынскія ўстановы прадстаўленыя паліклінікай № 26 і гарадской падстанцыяй хуткай медыцынскай дапамогі. Галоўныя гандлёвыя кропкі раёна — ГЦ «ProStore», ГБЦ «Мацярык» і ГЦ «Green City».
-
Каменная Горка-1 (з боку вул. Прытыцкага)
-
Каменная Горка-2
-
Каменная Горка-3
-
Каменная Горка-4
-
Каменная Горка-5
-
Вуліца Казіміраўская
-
Вялікая пустка паміж мікрараёнамі
Транспарт
правіцьПраз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўваюць дыспетчарская станцыя Кунцаўшчына і дыспетчарская станцыя Каменная горка-5. Побач з мікрараёнам знаходзіцца станцыя метрапалітэна Каменная Горка. Мінгарвыканкам агучваў планы пабудаваць яшчэ адну станцыю — Красны Бор.
Нумар маршрута: | Назва маршрута: | Заўвагі: |
---|---|---|
Аўтобусныя маршруты: | ||
12 | д/с Кунцаўшчына — д/с Сухарава-5 | |
17 | д/с Сухарава-5 — д/с Кунцаўшчына | |
29 | д/с Кунцаўшчына — д/с Карастаянавай | |
30а | Мінскрыбпрам — Красны Бор | Панядзелак — пятніца |
30с | Каржанеўскага — Красны Бор | |
36 | д/с Кунцаўшчына — в. Тарасава | |
40 | д/с Кунцаўшчына — д/с Ландэра | |
41 | д/с Масюкоўшчына — Каменная Горка-5 | Панядзелак — пятніца |
42 | д/с Сухарава-5 — Люцынская | |
54 | д/с Захад-3 — ст. м. Спартыўная | |
60 | д/с Захад-3 — ГЦ Ждановічы | |
78 | д/с Каменная Горка-5 — АВ Цэнтральны | |
83э | д/с Малінаўка-4 — ГЦ Ждановічы | Акрамя панядзелка |
101 | д/с Дружная — ГЦ Ждановiчы | |
107 | д/с Кунцаўшчына — Каржанеўскага | |
116 | д/с Каменная горка-5 — Малінаўка-8 | |
121 | д/с Сухарава-5 — ГЦ Ждановічы | |
121д | д/с Сухарава-5 — Люцынская | Субота, нядзеля |
122э | д/с Кунцаўшчына — зав. Соф'і Кавалеўскай | |
128 | Каменная Горка-4 — ст.м. Каменная Горка | |
137 | д/с Кунцаўшчына — Водаачышчальная станцыя | Панядзелак — пятніца |
138 | д/с Кунцаўшчына — Прамвузел Заходні | |
140 | д/с Сухарава-5 — ГЦ Ждановічы | Панядзелак — пятніца |
144с | д/с Кунцаўшчына — д/с Курасоўшчына | |
149 | д/с Захад-3 — р/к Люцынская | |
159 | д/с Захад-3 — Каменная Горка-5 | |
177э | д/с Кунцаўшчына — Азярцо | |
181с | Каменная Горка-5 — д/с Масюкоўшчына | Панядзелак — пятніца |
182с | д/с Каменная Горка-5 — д/с Сухарава-5 | |
184с | д/с Каменная Горка-5 — д/с Адоеўскага | |
185с | д/с Каменная Горка-5 — Масюкоўшчына | |
188с | Брылевічы — Школа №188 | |
Тралейбусныя маршруты: | ||
9 | д/с Кунцаўшчына — Гарадскі вал | |
13 | д/с Сухарава-5 — Гарадскі вал | |
18 | д/с Сухарава-5 — Люцынская | Панядзелак — пятніца |
21 | д/с Сухарава-5 — Люцынская | |
25 | д/с Кунцаўшчына — д/с Малінаўка-4 | |
31 | д/с Кунцаўшчына — Сямашкі | |
48 | д/с Кунцаўшчына — Паліклініка №10 | Панядзелак — пятніца |
52 | д/с Малінаўка-4 — Люцынская | |
55 | д/с Кунцаўшчына — Акадэмічная | |
Бліжэйшыя станцыі метро: станцыя Каменная Горка |
Славутасці
правіцьПаміж мікрараёнамі Каменная Горка-1 і Каменная Горка-2 створана агульнараённая зона адпачынку, якая атрымала імя былога прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса. Урачыстае адкрыццё новай зоны адпачынку адбылося 18 кастрычніка 2014 года. Плануецца, што тут будзе працаваць некалькі гульнявых пляцовак, у тым ліку для дзяцей-інвалідаў.[4]
Крыніцы
правіцьСпасылкі
правіцьКаменная Горка (жылы раён, Мінск) на Вікісховішчы |