Каменная Горка (станцыя метро)
Каменная Горка (трансліт.: Kamiennaja Horka) — канцавая станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна ў заходнім напрамку. Была адкрыта 7 лістапада 2005 года разам са станцыямі Спартыўная і Кунцаўшчына.
«Каменная Горка» руск.: Каменная Горка | |
---|---|
Аўтазаводская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
![]() | |
Дата адкрыцця | 2005 |
Код станцыі | 223 |
Суседнія станцыі | Кунцаўшчына |
![]() |
АглядПравіць
Платформа станцыі астраўная, разлічана на пяцівагонныя саставы. Як і ўсе станцыі мінскага метро, станцыя Каменная Горка мелкага залягання, таму замест эскалатараў выкарыстоўваюцца лесвіцы. На станцыі маецца ліфт для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, але на жаль, на сёняшні дзень ён спынены. На станцыі ўсталяваны тэрмінал Белпрамбудбанка і 2 банкаматы, адзін з якіх не працуе.
Падземны пераходПравіць
У падземным пераходзе, што датычыцца станцыі, знаходзіцца гандлёвы цэнтр «Каменная горка». У павільёнах гандлёвага цэнтра можна набыць шэраг ліцэнзійных гульняў для камп’ютара, антывірусы, офісныя пакеты і іншыя праграмы, гульні для Playstation® 2 і Microsoft® Xbox 360®; адзенне, абутак; у гандлёвым цэнтры размешчаны салон сувязі, дзе можна набыць мабільныя тэлефоны і падлучыцца да аператараў А1 і Life:). Размешчаны банкамат Белінвестбанка.
ВыхадыПравіць
Уваходы на станцыю размешчаны ў падземных пераходах пад скрыжаваннем вул. Прытыцкага, Кунцаўшчына и Лабанка. Канцавая другой лініі забяспечвае доступ да метро жыхарам микрараёнаў Захад, Каменная Горка, Красны Бор, Кунцаўшчына і Сухарава.
Цікавыя фактыПравіць
Каменная горка — самая заходняя станцыя метро ў СНД.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каменная Горка (станцыя метро)