Каменскі сельсавет (Лагойскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Ка́менскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Камена.

Каменскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лагойскі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Камена
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
старшыня Аксана Фёдараўна Жолудзь
Насельніцтва (2020) 1 007
Плошча 205,77 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 1774
Паштовыя індэксы 223132
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Зембінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Камень. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. З 22 верасня 1927 года ў складзе Плешчаніцкага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ганцавіцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета — вёска Камень — перайменаваны ў Камена. У 2003 годзе скасаваны вёскі Лавоша і Ралаўка, 16 верасня 2011 года — вёска Стаецкія[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 897 чалавек[3], з іх 92,3 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 0,7 % — украінцы, 0,7 % — армяне[4]; паводле перапісу 2019 года — 902 чалавекі[5].

Сельгаспрадпрыемствы:

  • ААТ «Камена».

Зноскі

Літаратура правіць