Каменскі сельсавет (Лепельскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Ка́менскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Камень.

Каменскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лепельскі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Камень
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 500
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2132
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1965 годзе ў склад Несінскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Бароўка 2 і Слабодка)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 24 населеныя пункты[2].

4 сакавіка 1987 года ў склад Каменскага сельсавета з Заазерскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Балотнікі, Забароўе, Плігаўкі, Пяскі і Стараселле)[3]. 31 ліпеня 1995 года з часткі сельсавета ўтвораны Бароўскі сельсавет.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1761 чалавек[4], з іх 92,4 % — беларусы, 5,7 % — рускія, 0,7 % — армяне, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1500 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9, 23 студзеня, 10 і 12 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 49. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.