Камень з ямкамі (Камень з лункамі) — від культавых каменных аб’ектаў, якія ўяўляюць сабой камень з адной ці некалькімі лункамі або чашападобнымі знакамі  (руск.). Выкарыстоўваліся з эпохі позняга палеаліту і да Сярэдневякоўя. Гэта можа быць выступ скалы або асобны валун. Ён таксама можа знаходзіцца ў якім-небудзь збудаванні, напрыклад, у каірне або дальмене. Сустракаюцца амаль па ўсім свеце.

Камень з ямкамі ў каірне  (руск.) Clava. Бронзавы век. Шатландыя
Культавы камень з ямкамі ў в. Ператок, Любанскі раён

Выманне можа знаходзіцца як на гарызантальнай паверхні каменя, так і на яго вертыкальных паверхнях. Часта некалькі лунак рабіліся на адным камені. Заходнекаўказскія камяні з лункамі адносяць да дальменнай культуры.

Асобную катэгорыю ўяўляюць камяні з вельмі буйнымі паглыбленнямі, часам карытападобнай формы, напрыклад, Кудзепсцінскі культавы камень у раёне Сочы.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Бгажноков Б. Х. Чашевидные знаки кавказских дольменов // Археология и этнология Северного Кавказа. — Нальчик: Издательский отдел КБИГИ, 2013. — Вып. 2. — С. 7—32. — ISBN 978-5-91766-061-5.
  • Воронов Ю. Н. Древности Сочи и его окрестностей. — Краснодар: Кн. изд-во, 1979. — С. 48—50.
  • Марковин В. И. Дольмены Западного Кавказа. — М.: Наука, 1978. — С. 217—219.