Камень нулявога кіламетра
Камень нулявога кіламетра (венг.: «0» kilométerkő) — вапняковая скульптура ў Будапешце, Венгрыя. Размешчаны ў невялікім парку на плошчы Адама Кларка, у Будзе, недалёка ад Будайскага замка і Ланцуговага моста.
Помнік | |
Камень нулявога кіламетра | |
---|---|
венг.: «0» kilométerkő | |
47°29′53″ пн. ш. 19°02′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Венгрыя |
Горад | Будапешт |
Скульптар | Міклаш Борсас |
Дата заснавання | 1975 |
Дата пабудовы | 1975 год |
Матэрыял | вапняк |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПершапачаткова, нулявы кіламетр размяшчаўся на парозе Каралеўскага палаца Буды, але ў 1849 годзе быў перанесены на цяперашняе месца каля Ланцуговага моста цераз Дунай.
Першы афіцыйны манумент стаяў на гэтым месцы ўжо ў 1932 годзе, але быў разбураны падчас Другой сусветнай вайны. Другая па ліку скульптура, у выглядзе пралетарыя, была пастаўлена ў 1953 годзе. Сучасная скульптура пастаўлена ў 1975 годзе[1][2]
Апісанне
правіцьЦяперашні знак на месцы нулявога кіламетра створаны Міклашам Борсасам. Вышыня скульптуры складае 3 м, яна ўяўляе сабой сімвал нуль, які стаіць на пастаменце з надпісам «КМ», што азначае «кіламетр». Гэты камень адзначае пункт, ад якога ў краіне вымяраюцца ўсе дарожныя адлегласці.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Schaaf, P. (1867/1886). Ante-nicene fathers: The Apostolic fathers, Justin Martyr, Irenaeus [Roberts, A. & Donaldson, J, Eds]. [Electronic reprint] Grand Rapids, MI, USA: CCEL.
- ↑ Április 4. – A 0 kilométerkő felállítása a budapesti Clark Ádám téren – 1975 . Jeles Napok. Neumann-ház. Праверана 18 чэрвеня 2015.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Камень нулявога кіламетра