Камерунская кампанія

Камеру́нская кампа́ніяваенная кампанія ў часы Першай сусветнай вайны, якая доўжылася з жніўня 1914 да сакавіка 1916 года на захадзе Афрыканскага кантынента, з уварваннем брытанска-франка-бельгійскіх войскаў на тэрыторыю нямецкай афрыканскай калоніі Камерун. Пераважная большасць баёў і сутычак адбылася на тэрыторыі гэтай калоніі, аднак часам нямецкім атрадам удавалася спаборнічаць з праціўнікам на тэрыторыі суседняй брытанскай калоніі — у Нігерыі. Вясной 1916 года нямецкія войскі адступілі да нейтральнай Іспанскай Гвінеі (Рыа-Муні), а Камерун быў падзелены паміж Французскай рэспублікай і Брытанскай імперыяй.

Камерунская кампанія
Асноўны канфлікт: Афрыканскі тэатр Першай сусветнай вайны
Брытанская 76-мм палявая гармата QF 12-pounder у баях за Камерун. 1915
Дата 6 жніўня 191410 сакавіка 1916
Месца Германскі Камерун
Вынік Перамога Антанты.
Праціўнікі
Антанта і саюзнікі:

Сцяг Вялікабрытаніі Брытанская імперыя:

Сцяг Францыі Францыя

 Бельгія

 Германская імперыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Перадумовы

правіць

У 1884 годзе Германская імперыя ў кантэксце каланіяльнага падзелу кантынента ўсталявала пратэктарат над Камерунам. У 1912 годзе Францыя, згодна з умовамі Фескага дагавора, што скончыў Другі мараканскі крызіс, саступіла Германіі большую частку ўсходніх зямель Новага Камеруна, у сваю чаргу Германія адмаўлялася ад прэтэнзій на Марока.

Па стану на пачатак сусветнага канфлікту ў Еўропе, у склад Германскага Камеруна уваходзіла тэрыторыя сучаснага Камеруна, частка Нігерыі, Чада, Габона, Рэспублікі Конга і Цэнтральна-Афрыканскай рэспублікі. Нямецкая калонія з усіх бакоў межавала з каланіяльнымі валоданнямі Антанты: на паўночным захадзе — з Брытанскім Камерунам, на паўднёвым усходзе — з Бельгійскім Конга, на ўсходзе — з Французскай Экватарыяльнай Афрыкай. Тэрыторыя Іспанскай Гвінеі заставалася нейтральнай, з 3-х бакоў была акружаная Германскім Камерунам, а з захаду — морам. Да пачатку Першай сусветнай вайны Камерун заставаўся практычна недаследаваным і нанесеным на карту не быў. Працэс дэмаркацыі межаў паміж каланіяльнымі валоданнямі дзяржаў яшчэ працягваўся, у 1911—1912 было дасягнута пагадненне аб мяжы паміж французскімі калоніямі ў Габоне, Сярэднім Конга, Убангі-Шары і Чадзе. А ў 1913 годзе паміж Брытанскай Нігерыяй і Камерунам была праведзена першая дэмаркацыйная лінія.

Колькасць нямецкіх каланіяльных войскаў у Камеруне складала 1 855 чалавек Schutztruppen. Нягледзячы на гэта, колькасць каланіяльных войскаў да сярэдзіны 1915 года склала ўжо 6 000 чалавек. Аднак, колькасць войскаў саюзнікаў нашмат перавышала колькасць нямецкіх войскаў. Адныя толькі войскі Французскай Экватарыяльнай Афрыкі да пачатку вайны налічвалі 20 000 чалавек, тады як войскі Брытанскага Камеруна склалі 7 550 чалавек.

Ваенныя дзеянні

правіць

На пачатку Першай сусветнай вайны, нямецкая каланіяльная адміністрацыя, спасылаючыся на Берлінскую канферэнцыю 1884 года паспрабавала заключыць пагадненне з адміністрацыямі калоній Вялікабрытаніі і Францыі, згодна з якім ваенныя дзеянні на тэрыторыі Афрыкі весціся не павінны былі. Аднак саюзнікі не пайшлі ім насустрач. Францыя хацела вярнуць тэрыторыі, якія адышлі Германіі па ўмовах Фескага дагавора. 6 жніўня 1914 года французскія войскі пад камандаваннем Ж. Эймерыха пачалі першую экспедыцыю на тэрыторыю ворага і ўварваліся з усходу на тэрыторыю Германскага Камеруна. Яны наступалі па балоцістай неразвітай мясцовасці, і спачатку немцы не аказвалі значнае супраціўленне праціўніку.

25 жніўня брытанскія сілы ўварваліся ў Германскі Камерун, ведучы наступленне па 3-х напрамках. Яны падышлі да Маруа (Крайні паўночны рэгіён), Гаруа (Паўночны рэгіён) і Нсанаконгу (Паўднёвы рэгіён). Брытанскім войскам, якія рухаліся на Гаруа пад кіраўніцтвам палкоўніка Макліра, было загадана атакаваць нямецкі пагранічны пост, размешчаны ў Тэпе паблізу горада. 25 красавіка ўпершыню ў ваеннай кампаніі адбылася бітва каля Тэпе, дзе брытанцы разбілі немцаў.

У далейшым брытанскае камандаванне паспрабавала з ходу авалодаць Мора (Паўночны рэгіён), аднак пацярпела няўдачу. Аблога горада працягвалася да канца кампаніі. Аднак, у бітве ў Нсанаконгі (Паўднёвы рэгіён) брытанскія войскі былі разбітыя. Потым Маклір разгарнуў войскі і накіраваў іх у Гаруа, дзе 31 жніўня яны былі разбіты немцамі.

У верасні 1914 года нямецкія войскі замініравалі вусце ракі Вуры і затапілі вялікую колькасць ваенных караблёў, утварыўшы бар’ер, які абараняў Дуалу, найбуйнейшы горад і важны гандлёвы і адміністрацыйны цэнтр калоніі. Брытанскія і французскія караблі абстрэльвалі гарады Камеруна, размешчаныя на ўзбярэжжа. 27 верасня 1914 года марскі дэсант брытанцаў пад камандаваннем брыгаднага генерала Ч. Добела, пасля таго, як ачысцілі вусце ракі Вуры ад мін, высадзіўся на бераг і захапіў горад. Неўзабаве брытанцы і французы акупавалі практычна ўсё ўзбярэжжа Германскага Камеруна, а 21 верасня французскія войскі акупавалі Укаку, які знаходзіўся пад уладай немцаў з 1911 года.

На пачатак 1915 года большасць нямецкіх войскаў, за выключэннем акружаных у Моры і Гаруа, адступілі ў горныя раёны Камеруна ў наваколлі Яўндэ, які стаў новай сталіцай калоніі. Вясной нямецкія войскі былі яшчэ ў стане адбіваць нападзенні войскаў Антанты. Нямецкія войскі пад камандаваннем гауптмана фон Крайльсгайма, акружаныя ў Гаруа, нават перайшлі ў наступленне, разбіўшы англічан у бітве пры Гурыне. Аднак, у чэрвені 1915 года, брытанскія войскі нанеслі немцам паражэнне ў другой бітве за Гаруа. Дзякуючы перамозе ў гэтай бітве, брытанцы маглі больш не працягваць наступленне на астатнія тэрыторыі Паўночнага Камеруна. 29 чэрвеня брытанскія войскі разграмілі немцаў у бітве ля Нгаўндэрэ. Наступленне Ф. Канліфа на Яўндэ было спынена з-за пачатку праліўных дажджоў, але не з-за працяглай аблогі Моры.

Калі надвор’е палепшылася, войскі брытанскай кароны аднавілі наступленне. 4-6 лістапада пасля кароткай аблогі капітуляваў нямецкі гарнізон Баньё. Да снежня войскі Канліфа і Добела сталі дзейнічаць сумесна і рыхтавацца да штурму Яўндэ. Да канца 1915 года, большая частка тэрыторыі Камеруна знаходзілася ў руках у бельгійцаў і французаў.

У пачатку 1916 года камандуючы нямецкімі войскамі ў Камеруне Карл Генрых Цымерман прыйшоў да высновы, што кампанія прайграна. Саюзнікі аблажылі Яўндэ, з кожнай атакай нямецкія войскі ўсё больш слабелі, і Цымерман загадаў ацалеўшым войскам і насельніцтву бегчы ў Іспанскую Гвінею. У сярэдзіне лютага апошні нямецкі гарнізон Мора склаў зброю. Нямецкія войскі і насельніцтва, якія беглі да Іспанскай Гвінеі, былі мірна сустрэтыя іспанцамі, якія адмовіліся выдаваць іх Антанце. Большая частка насельніцтва Камеруна так і засталася ў Гвінеі, немцы эвакуяваліся на востраў Фернанда-Па, а некаторыя немцы да канца вайны былі адпраўленыя ў Галандыю, адкуль яны маглі дабрацца да Германіі. Шмат тубыльцаў пераехалі ў Мадрыд, дзе жылі на нямецкія грошы.

Гл. таксама

правіць

Спасылка

правіць

Літаратура

правіць
  • Chappell, M. (2005). Seizing the German Empire. The British Army in World War I: The Eastern Fronts III. Oxford: Osprey. ISBN 1-84176-401-9.
  • Moberly, F. J. (1995) [1931]. Military Operations Togoland and the Cameroons 1914-1916. History of the Great War Based on Official Documents by Direction of the Historical Section of the Committee of Imperial Defence (Imperial War Museum and Battery Press ed.). Лондан: HMSO. ISBN 0-89839-235-7.
  • Strachan, H. (2004). The First World War In Africa. New York: Oxford University Press. ISBN 0-19-925728-0. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка)