«Камон Камон» (укр.: «C'mon C'mon») — амерыканская чорна-белая драма з Хаакінам Феніксам.

Камон КамонM:
англ.: C'mon C'mon
фр.: Nos âmes d'enfants
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 108 хв.
Бюджэт 8 300 000 $
Краіна
Мова англійская
Год 2021, 24 сакавіка 2022, 10 сакавіка 2022[1], 19 лістапада 2021[2], 2 верасня 2021[2], 26 лістапада 2021[2] і 26 студзеня 2022[3]
IMDb ID 10986222

Апісанне правіць

Галоўная зорка стужкі — 47-гадовы Хаакін Фенікс, які ў 2019 года атрымаў «Оскар» як лепшы выканаўца мужчынскай ролі ў фільме «Джокер».

Стужка ўключае ў сябе сапраўдныя інтэрв’ю з амерыканскімі дзецьмі ў розных гарадах краіны: Дэтройце, Нью-Ёрку, Новым Арлеане. Сярод іх — гутарка з дзевяцігадовым Дэвантэ Браянтам, хлопцам з Новага Арлеана, які пазней загінуў у трайным забойстве за месяц да свайго дзясятага дня нараджэння.

Рэжысёр карціны Майк Мілз у дзяцінстве шмат камунікаваў з чалавекам з Новага Арлеана. Той расказваў Мілзу пра свой горад і надзяляў яго ледзьве не містычнымі ўласцівасцямі, таму гэтае месца набыло важнасць для хлопца. Цяпер рэжысёр часам уключае ў свае стужкі тэму Новага Арлеана, і «Камон Камон» не стаў выключэннем.

Мілз пазнаёміўся з мастачкай Джэкі Самэл, што якраз жыла ў Новым Арлеане, і дамовіўся з ёй выкарыстоўваць яе дом як дэкарацыі для фільма. Высветлілася, што мастачка прыглядае за некалькімі дзецьмі са свайго раёна, і адным з іх якраз быў Дэвантэ Браянт. Так ён і яго двое сяброў апынуліся сярод маленькіх зорак карціны.

Сюжэт правіць

Радыёжурналіст Джоні, які падарожнічае па ЗША і гутарыць з дзецьмі пра іх жыццё і будучыню. У Лос-Анджэлесе ён сустракаецца з Джэсі, сваім дзевяцігадовым пляменнікам. Маці хлопца Віў, сястра Джоні, просіць яго прыгледзець за Джэсі, пакуль яна будзе займацца здароўем мужа — той знаходзіцца на мяжы нервовага зрыву. Адносіны Джоні і яго сястры — асобная гісторыя: яны не размаўлялі год з таго часу, як іх маці памерла, пакутуючы на дэменцыю.

Джоні пагаджаецца на просьбу Віў і накіроўваецца разам з пляменнікам у падарожжа. Разам яны ездзяць па краіне, гутараць і спазнаюць адзін аднаго, ператвараючыся з намінальных сваякоў у сапраўдную сям’ю[4].

Зноскі