Каморскія Астравы

астраўная краіна ў Афрыцы
(Пасля перасылкі з Каморскія астравы)

Каморскія Астравы[2] або Каморы, поўная назва Саюз Камораў (фр.: Union des Comores) або Саюз Каморскіх Астравоў — астраўная дзяржава блізу ўсходняга ўзбярэжжа Афрыкі ў Мазамбікскім праліве Індыйскага акіяна. Федэрацыя трох астравоў Каморскага архіпелага: Нгазіджа (фр.: Grande Comore), Ндзуані (фр.: Anjouan), Мвалі (фр.: Mohéli).

Саюз Каморскіх Астравоў
кам.  (фр.) Udzima wa Komori
фр.: Union des Comores
араб. الاتحاد القمري‎‎
Герб Каморскіх Астравоў
Сцяг Каморскіх Астравоў Герб Каморскіх Астравоў
Дэвіз: «Unité — Justice — Progrès
(фр.: «Адзінства, Справядлівасць, Развіццё»
Гімн: «Лунае сцяг, узвяшчаючы нашу поўную незалежнасць»
Дата незалежнасці 5 чэрвеня 1975 (ад Францыі)
Афіцыйныя мовы Каморская  (фр.), французская, арабская
Сталіца Мароні
Найбуйнейшы горад Мароні
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Ікілілу Дуанін
Фуад Махаджы
Махмед Алі Саілі
Нурдзін Бурхан
Дзярж. рэлігія Іслам (суніцкага толку)
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
167-я ў свеце
1 862 км²
малаважна
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

752 000 чал. (158-я)
404 чал./км²
ВУП
  • Разам (2004)
  • На душу насельніцтва

$1,049 млрд.  (171-ы)
$1,660
ІРЧП (2007) 0.576 (139-ы)
Валюта Каморскі франк
Інтэрнэт-дамен .km
Код ISO (Alpha-2) KM
Код ISO (Alpha-3) COM
Код МАК COM
Тэлефонны код +269
Часавыя паясы +3

Тэрыторыя — 1 862 км². Насельніцтва — 626,9 тыс. чал. (2008; паводле інш. звестак, зв. 730 тыс. чал.). Сталіца — горад Мароні (на в. Нгазіджа).

Афіцыйныя мовы: каморская (варыянт суахілі, прадстаўлены астраўнымі дыялектамі), французская і арабская[3].

Дзяржаўны лад

правіць

Каморскія Астравы — саюзная дзяржава. Канстытуцыя зацверджана на рэферэндуме 23 снежня 2001 года. Форма праўлення — прэзідэнцкая рэспубліка.

Кіраўнік дзяржавы і выканаўчай улады — прэзідэнт, які выбіраецца на 4 гады ад аднаго з астравоў на ратацыйнай аснове. Адначасова з ім абіраюцца два віцэ-прэзідэнты. Прэзідэнт вызначае палітыку ўрада з улікам інтарэсаў усіх астравоў Саюза.

Вышэйшы орган заканадаўчай улады — аднапалатны парламент (Асамблея Саюза). Складаецца з 33 дэпутатаў (па 5 прадстаўнікоў ад заканадаўчых сходаў астравоў і 18 дэпутатаў, якія выбіраюцца ад агульнанацыянальнай акругі).

Кожны з астравоў, якія ўваходзяць у Саюз, мае свае органы ўлады — заканадаўчы сход і мясцовы ўрад[3].

Адміністрацыйны падзел

правіць

Кожны востраў — самастойная адміністрацыйная адзінка.

Насельніцтва

правіць

Большасць насельніцтва складаюць каморцы — нашчадкі арабаў, малагасійцаў і выхадцаў з усходняга ўзбярэжжа Афрыкі. Апроч каморцаў на архіпелагу пражываюць арабы, малагасійцы, а таксама выхадцы з Індыі і Пакістана. Практычна ўсё насельніцтва краіны — мусульмане суніцкага толку.

Гісторыя

правіць

Каморскія астравы былі каланізаваныя Францыяй у XIX ст. У 1968 архіпелаг атрымаў унутранае самакіраванне.

На рэферэндуме 1974 года 95 % насельніцтва астравоў Гранд-Камор, Анжуан і Махелі прагаласавалі за незалежнасць, а 63 % насельніцтва Маёта — за захаванне статусу французскай тэрыторыі. Незалежнасць Каморскай дзяржавы была абвешчана 6 ліпеня 1975 года.

З моманту атрымання незалежнасці становішча ў краіне характарызуецца нестабільнасцю — за гэты час адбылося 18 дзяржаўных пераваротаў. Захоўваюцца міжастраўныя супярэчнасці — за далучэнне да Францыі выступаюць сепаратысты на Анжуане і Махелі.

Пасля перавароту 1978 года, які ўзначальваў французскі найміт Боб Дэнар, краіна атрымала назву Федэратыўная Ісламская Рэспубліка Каморскія Астравы.

У красавіку 1999 года ў выніку ваеннага перавароту ў Мароні да ўлады ў краіне прыйшоў начальнік генштаба УС палкоўнік А. Асумані. Пасля рэферэндуму 2001 года назва краіны была зменена на Саюз Каморскіх Астравоў. У красавіку 2002 года прайшлі прэзідэнцкія выбары, пераканаўчую перамогу на якіх атрымаў А. Асумані (75 % галасоў).

У маі 2006 года прэзідэнтам краіны стаў А. Самбі (прадстаўнік в. Анжуан).

У сярэдзіне 2006 года ў краіне пачаўся палітычны крызіс з-за супрацьстаяння цэнтральных уладаў і адміністрацыі Анжуана на чале з М. Бакарам, які абвясціў сябе ў чэрвені 2007 года прэзідэнтам.

Узброеныя сілы

правіць

Узброеныя сілы налічваюць каля 1,6 тыс. чалавек, уключаючы жандармерыю і нацыянальную паліцыю. Уласна армейскія падраздзяленні — 510 чал.

Эканоміка

правіць

Каморы — адсталая аграрная краіна, адна з найменш развітых дзяржаў свету. У 2007 г. ВУП меў адмоўныя тэмпы росту (-1 %). Узровень інфляцыі склаў 3 %. Знешняя запазычанасць — 280 млн дол. ЗША, каля 64 % ВУП.

Асновай эканомікі з’яўляецца сельская гаспадарка. Яго прадукцыя складае 95 % экспарту краіны. Галоўныя экспартныя культуры — іланг-іланг, ваніль, гваздзіка, копра і базілік. Для ўнутранага спажывання вырошчваюць рыс, кукурузу, маніёку, ямс. Налічваецца каля 40 тыс. галоў буйнарагатага быдла, прыкладна 3 тыс. коз і авечак. Штогод вылоўліваецца каля 4,5 тыс. тон рыбы.

Прамысловасць развіта слаба (4 % ВНП, каля 1 тыс. занятых). Перапрацоўваецца мясцовая сыравіна, вырабляюцца эфірныя алеі, ваніль, копра, мыла, безалкагольныя напоі. Нарыхтоўваецца драўніна.

Транспарт. Даўжыня аўтадарог — 763 км, з іх 450 км асфальтаваны, аўтапарк налічвае каля 6 тыс. машын. Чыгунак няма. Найвялікшае значэнне мае марскі транспарт.

Знешнегандлёвы баланс мае хранічны дэфіцыт. Каморы імпартуюць нафтапрадукты, харчаванне, цэмент, машыны і абсталяванне. Асноўныя гандлёвыя партнёры — Францыя, ПАР, ЗША, Індыя, Кітай.

Крыніцы

правіць
  1. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2020f/africa
  2. Напісанне паводле Каморскія Астравы // БЭ у 18 т. — Т. 7. — С. 532—533.
  3. а б Коморы (руск.)