Камп’ютарная тамаграфія

(Пасля перасылкі з Камп'ютарная тамаграфія)

Камп’ю́тарная тамагра́фія — метад неразбуральнага папластовага даследавання ўнутранай структуры аб’екта, быў прапанаваны ў 1972 годзе Годфрэем Хаўнсфілдам і Аланам Кормакам, ганараванымі за гэту распрацоўку Нобелеўскай прэміі. Метад заснаваны на вымярэнні і складанай камп’ютарнай апрацоўцы рознасці паслаблення рэнтгенаўскага выпраменьвання рознымі па шчыльнасці тканкамі.

Камп’ютарны тамограф

Камп’ютарная тамаграфія (КТ) — у шырокім сэнсе, сінонім тэрміна тамаграфія (бо ўсе сучасныя тамаграфічныя метады рэалізуюцца з дапамогай камп’ютарнай тэхнікі); у вузкім сэнсе (у якім выкарыстоўваецца значна часцей), сінонім тэрміна рэнтгенаўская камп’ютарная тамаграфія, бо менавіта гэты метад паклаў пачатак сучаснай тамаграфіі.

Рэнтгенаўская камп’ютарная тамаграфія — тамаграфічны метад даследавання ўнутраных органаў чалавека з выкарыстаннем рэнтгенаўскага выпраменьвання.

Некаторыя абсалютныя і адносныя супрацьпаказанні правіць

Без кантрасту

  • Цяжарнасць
  • Маса цела больш максімальнай для прыбора

З кантрастам

Літаратура правіць