Кампраміс (грэч. compromissum — пагадненне, згода) — згода з кім-небудзь у чым-небудзь, што дасягаецца ўзаемнымі саступкамі; саступка дзеля дасягнення мэты.

Кампраміс у палітычным узаемадзеянні з'яўляецца адной з істотных прыкмет дэмакратычнага грамадства, важным, вызначальным яго прынцыпам, згодна якому ўдзельнікі палітычнага працэсу павінны згаджацца на саступкі, умець ахвяраваць пэўнай другараднай доляй сваёй пазіцыі дзеля дасягнення згоды ў галоўным, для ўстанаўлення ўзаемнай прымальнасці намераў і рашэнняў. Кампраміс з'яўляецца важным сродкам прадухілення сацыяльна-палітычным, этнічным, міжнародным сутыкненнем, змякчэньня канфрантацыі, пераадолення ўнутрыпалітычных крызісаў, пазбегнуць расколу ў грамадстве. Ён бывае магчымым, калі яго следствам узнікае магчымасць пазбегнуць страт большых, чым ахвяры кампрамісу. Палітыка кампрамісу з'яўляецца неадкладным патрабаваннем сучаснага палітычнага працэсу, калі ва ўмовах развітой сацыяльнай разнастайнасці любы бескампрамісны, няўступлівы, «прынцыповы» курс, заснаваны на нягнуткіх ідэалагічных устаноўках і прынцыпах, на «няўхільнай паслядоўнасці», прыводзіць да ізаляцыі палітычнай супольнасці і да ўзнікнення крызісных станаў у ёй.

Кампраміс варта адрозніваць ад беспрынцыповасці, непаслядоўнасці і непрадказальнасці ў палітыцы

Спасылкі правіць

Літаратура правіць

  • Т. Сенюшкіна. Компроміс // Політична енциклопедія. Редкол.: Ю. Левенець (голова), Ю. Шаповал (заст. голови) та ін. — К.: Парламентське видавництво, 2011. — с.346 ISBN 978-966-611-818-2