Камсамольскі сельсавет (Капыльскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Камсамо́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Камсамольская.

Камсамольскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Капыльскі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Камсамольская
Дата ўтварэння 16 студзеня 1969
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 1 318
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 16 студзеня 1969 года ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці БССР у выніку перадачы яму населеных пунктаў скасаванага Труханавіцкага сельсавета Слуцкага раёна. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Грозаўскага сельсавета[1].

Станам на 1 студзеня 2008 г. у сельсавеце налічвалася 710 гаспадарак, 1481 жыхар, станам на 1 студзеня 2009 г. — 686 гаспадарак, 1438 жыхароў. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: вёскі Асавец, Баркаўцы, Дунаева, Калюга, Камень, Камсамольская, Кандратавічы, Карачоўшчына, Падлужжа, Пятрылава, Сунаі, Труханавічы, пасёлкі Кісялі, Пукава, Рэпная Града, Хвойнікі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1318 чалавек[2], з іх 92,0 % — беларусы, 5,8 % — рускія, 1,4 % — украінцы[3].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 185, 232.