Камуністычная вуліца (Мінск)
вуліца ў Мінску, Беларусь
Камуністычная вуліца (гістарычныя назвы: Міхайлаўская, Караля Чапскага — 1919-1920 (перайменаванне планавалася яшчэ ў 1904—1910 гг., было зацверджана Мінскай гарадской думай у 1910 г., але мінскі губернатар Я. Я. Эрдэлі катэгарычна адмовіўся падпісваць хадатайства), Мопраўская — да 1946 года, Калініна — да 1961 года) — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска. Пачынаецца ад праспекта Незалежнасці.
Камуністычная вуліца Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Плошча Перамогі |
Ранейшыя назвы | Міхайлаўская, Караля Чапскага, Мопраўская, Калініна |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аб’екты і будынкі
правіць- № 1 — Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
- № 4 — дом, у якім жыў Лі Харві Освальд
- № 6 — Тэлецэнтр
- № 14 — Дом пад шпілем, пабудаваны па праекце архітэктараў Э. Гольдштэйна, М. Ліўшыца і У. Ісачэнкі ў 1956 годзе.
- № 8 — жылы дом з Мінскім гарадскім Домам шлюбаў (архітэктары В. Балоцін, М. Сінельнік)[1].
- № 49 — галоўны офіс банку «Дабрабыт». Перад будынкам усталявана скульптура «Манета», скульптар К. Касцючэнка
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Камуністычная вуліца (Мінск)