Камуністычная вуліца (Полацк)
Камуністычная вуліца — вуліца ў цэнтры Полацка.
Камуністычная вуліца Полацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Полацк |
Мікрараён | Цэнтр |
Працягласць | 1240 м |
Ранейшыя назвы | Азаравая, Азараўская |
Паштовы індэкс | 211415 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьВуліца тут існавала яшчэ ў ХІІ стагоддзі[1]. У раёне будынка па вуліцы Камуністычнай, 11 быў зафіксаваны культурны пласт глыбінёй 2,85 м. Знойдзеная кераміка датавана ХІ—ХІІІ стагоддзямі. Зроблена выснова аб існаванні ў ХІ—ХІІІ стагоддзях на гэтай частцы горада пасадскай тэрыторыі[1].
Паводле актавых кніг 1650 і 1656—1657 гадоў, вуліца Азаравая заканчвалася каля астрога (Ніжняга замка). У актавай кнізе 1721 года пазначана, што вуліца Азаравая перасякае былы гарадскі паркан. На ёй былі размешчаны Андрэеў млын і цагельня. Паводле запісу ў кнізе 1779 года, вуліца Азаравая цягнулася ад Ніжняга замка да валатовак паралельна вуліцы Баравой[1].
На пачатак XX стагоддзя насіла назву Азараўская (Азаравая)[1][2].
7 снежня 1918 года на мітынгу ў актавай залі былога кадэцкага корпуса была аб’яўлена сумесная пастанова павятовага камітэта РКП(б), Рэўкама і павятовага выканкама аб змене назвы на «вуліца Камуністычная»[3].
Апісанне
правіцьВуліца цягнецца ад вуліцы Еўфрасінні Полацкай на захадзе да вуліцы Юбілейнай на ўсходзе.
Забудова
правіцьВуліца пачынаецца з бакавога фасада будынка Полацкага райвыканкама, пабудаванага ў якасці будынка абкама КПБ Полацкай вобласці.
- № 7 — Полацкая дзіцячая школа мастацтваў
- № 11 — Цэнтральная гарадская паліклініка
- № 13 — Гімназія № 1
- № 31 — Школа № 1
Факты
правіцьУ 1967 годзе ў пачатку вуліцы Камуністычнай быў збудаваны першы ў горадзе панэльны дом № 4. Але паставілі яго так, што цалкам перакрылі вуліцу Крыжовую[4].
У 1990 годзе дзеля спраставання вуліцы Камуністычнай быў разбураны дом купца Мінца (ХІХ ст.), які меў адрас вул. Сака і Ванцэці (зараз вул. Леніна) 13. Матывацыя гарадскога начальніка К. Л. Хоміча была наступнай: «каб прадоўжыць справу Скарыны» (на той час у будынку месьцілася гарадская друкарня). Дом разбурылі і цяпер на ягоным месцы невялічкі скверык, які мае неафіцыйную назву «Дзяржынец», бо ім апякуецца вядомая ўстанова[4].
У 2000 і 2007 гадах быў праведзены археалагічны нагляд за пракладаннем інжынерных сетак у раёне плошчы Ф. Скарыны і па вуліцы Камуністычнай, 15. Удакладнена ўсходняя мяжа Вялікага пасада, на пазначанай тэрыторыі культурных напластаванняў ранейшых за канец XVII стагоддзя не выяўлена[1].
Паркан Вялікага пасада перасякаў сучасную вуліцу ў раёне паміж гімназіяй № 1 і кінатэатрам «Радзіма»[2].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д Д. У. Дук. Полацк і палачане (IX – XVIII стст.) (бел.). — ПДУ. — Наваполацк, 2010. — 180 с. — ISBN 978-985-531-122-6.
- ↑ а б Л. Ф. Данько, А. И. Судник. Путоводитель по городу Полоцку 1910 года. Выпуск 8 (руск.). — Полоцкое книжное издательство. — Полоцк, 2009. — 45 с. — ISBN 978-985-6936-02-2.
- ↑ Первые революционные преобразования (руск.).
- ↑ а б Баўтовіч, Міхась. Вулкі і камяніцы | Полацк (бел. (тар.)).