Камуністычная партыя Літвы

Камуністычная партыя Літвы (літ.: Lietuvos komunistų partija) — палітычная партыя ў Літве, з 1940 па 1990 — кіруючая ў Літоўскай ССР.

Камуністычная партыя Літвы
літ.: Lietuvos komunistų partija
Выява лагатыпа
Дата заснавання 1918
Дата роспуску 1991
Штаб-кватэра
Ідэалогія камунізм і марксізм-ленінізм

Гісторыя

правіць

Утварэнне

правіць

Яшчэ ў 1895 годзе ў Літве ўзнік Цэнтр літоўскіх сацыял-дэмакратаў. У наступным годзе ўтворана Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы. Па ініцыятыве Ф. Дзяржынскага ў 1900 годзе левыя сілы аб’ядналіся ў партыю Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ). З 1901 года існавала таксама Віленская група РСДРП. У 1906 годзе ўтварыўся Саюз РСДРП Літвы і Беларусі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года пачалі ўзнікаць літоўскія секцыі РСДРП (б) і РКП (б), узначаленыя часовым Цэнтральным бюро (В. Міцкявічус-Капсукас). У кастрычніку 1918 года іх аб’яднаў I з’езд Камуністычнай партыі Літвы. У сувязі з аб’яднаннем у 1919 годзе савецкіх рэспублік Літвы і Беларусі існавала адзіная КПЛіБ у складзе РКП (б).

1920—1940 гады

правіць

Пасля падзелу КПЛіБ у 1920 годзе працягнула існаванне асобная КПЛ (член Камінтэрна з 1921). Вяла барацьбу супраць першай Літоўскай Рэспублікі. Падвяргалася рэпрэсіям уладаў.

Пасля перавароту пад кіраўніцтвам А. Смятоны ў снежні 1926 года былі арыштаваныя і расстраляныя чацвёра кіраўнікоў КПЛ, у тым ліку К. Гедрыс. Усяго ў гады аўтарытарнага рэжыму было асуджана каля 3000 камуністаў, да 7000 заключаны ў турмы і канцлагеры. Партыя перайшла на нелегальнае становішча.

1940—1990 гады

правіць
 
Будынак ЦК КПЛ у 1948—1982 (у цяперашні час — гандлёвы цэнтр GO9)
 
Будынак ЦК КПЛ у 1982—1991 (у цяперашні час — палац урада Літвы)

З усталяваннем савецкай улады КПЛ стала кіруючай і накіроўваючай сілай Літоўскай ССР, у гады Вялікай Айчыннай вайны ўзначальвала партызанскі рух на акупаванай тэрыторыі (92 атрады, 10 000 чал.), затым — працу па аднаўленні разбуранай гаспадаркі і правядзенні аграрнай рэформы.

Станам на студзень 1973 года КПЛ налічвала 131 539 членаў, на 1976 — 138 547 членаў.

З пачаткам гарбачоўскай перабудовы ў рэспубліцы абвастрыліся нацыянальныя праблемы. Пад уплыў гэтых тэндэнцый падпала і кіраўніцтва КПЛ, з прычыны чаго ў снежні 1989 адбыўся раскол. Частка партыі на чале з тагачасным першым сакратаром А. Бразаўскасам абвясціла выхад са складу КПСС і стварэнне КПЛ (самастойнай) (каля 86 тыс. чал.). Нязгодныя з гэтым рашэннем камуністы стварылі сваю КПЛ (КПСС) на чале з прафесарам М. Буракявічусам (каля 40 тыс. чал.).

КПЛ (с) даволі хутка эвалюцыянавала ў бок традыцыйнай еўрапейскай сацыял-дэмакратыі і ў снежні 1990 года была перайменавана ў Дэмакратычную партыю працы. КПЛ (КПСС) працягвала выступаць з інтэрнацыяналісцкіх пазіцый, выступаючы супраць выхаду Літвы са складу СССР. Камуністы прынялі актыўны ўдзел у студзеньскіх падзеях 1991 года, ініцыіруючы стварэнне камітэтаў нацыянальнага выратавання, і ўступілі ў жорсткае супрацьстаянне з уладамі другой Літоўскай Рэспублікі.

Пасля 1991 года

правіць

Пасля жнівеньскага путчу 1991 года і распаду СССР структуры КПЛ (КПСС) у рэспубліцы былі фактычна разгромленыя, кіраўніцтва эмігравала. 23 жніўня 1991 года дзейнасць партыі забароненая на тэрыторыі Літвы[1][2]. Праз тры тыдні, 16 верасня ў Мінску прайшло выязное пасяджэнне Бюро ЦК, на якім было прынята рашэнне аб працягу дзейнасці Кампартыі Літвы ва ўмовах падполля[3].

У студзені 1994 года першы сакратар ЦК КПЛ М. Буракявічус быў арыштаваны беларускімі спецслужбамі ў Мінску, а затым перададзены Літве[4]. У жніўні 1999 года ён быў асуджаны на 12 гадоў зняволення.

У перыяд са жніўня 1996 па студзень 1997 КПЛ уваходзіла ў склад СКП—КПСС[5].

На 2009 год на тэрыторыі Літвы партыя дзейнічала «ў асаблівых умовах»[6], а кіруючыя органы КПЛ знаходзіліся ў падполлі[7].

Пасля смерці М. Буракявічуса VII канферэнцыя Кампартыі Літвы, якая прайшла ў сакавіку 2017 года, абрала новага першага сакратара ЦК, але адмовілася агучваць яго прозвішча да таго часу, пакуль не будзе знятая забарона на дзейнасць партыі[8].

Першыя сакратары

правіць

Заўвагі

правіць
  1. s:Постановление Конституционного Суда РФ от 30.11.1992 № 9-П/Часть IV
  2. Деятельность компартии Литвы под запретом. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2022. Праверана 16 красавіка 2022.
  3. Юозас Ермалавичюс: Чего не понимали разрушители СССР? (руск.). www.regnum.ru. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2018. Праверана 12 студзеня 2019.
  4. Беларусь и Литва: сквозь дебри истории и политики Архівавана 25 лютага 2013.. Центр европейских исследований (Беларусь), 13 мая, 2012
  5. Коммунистическая партия Советского Союза. Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2014. Праверана 14 жніўня 2021.
  6. Союз коммунистических партий — КПСС. Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2004. Праверана 21 лістапада 2009.
  7. Чеслав Высоцкий. Не остановить восход солнца // «Правда» от 03.10.2009
  8. «Голос из подполья». На днях состоялась VII конференция Коммунистической партии Литвы. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2017. Праверана 28 сакавіка 2017.

Літаратура

правіць
  • Большая Советская Энциклопедия/Литовская Советская Социалистическая Республика

Спасылкі

правіць