Камуністычная сімволіка
Канцэпцыя
Ідэалогіі
Інтэрнацыяналы
Асобы
Іншае
|
Камуністычная сімволіка — сімволіка, якая выкарыстоўваецца камуністычнымі партыямі, камуністычнымі рухамі, камуністычнымі дзяржавамі і ўвогуле прыхільнікамі ідэалогіі камунізму.
У Грузіі, Латвіі, Літве, Інданезіі, Іране, Польшчы, Тайвані, Украіне камуністычная сімволіка забароненая, а яе дэманстрацыя ў грамадскіх месцах для неадукацыйнага выкарыстання лічыцца крымінальным злачынствам.
Серп і молат
правіцьСерп і молат — сімвал бальшавізму, галоўная савецкая дзяржаўная эмблема. Скрыжаваны серп і молат адлюстроўваюць у сімвалічнай форме адзінства рабочых і сялян. Сімвал ўпершыню ўстаноўлены на гербе РСФСР у 1918 годзе.
Чырвоны сцяг
правіцьЧырвоны колер у трактоўцы бальшавікоў — колер крыві, пралітай працоўным народам у барацьбе супраць эксплуататараў. У больш ранняй і вузкай трактоўцы, чырвоны — колер рэвалюцыйнай барацьбы, рабочага руху, сімвал пралітай народнай крыві ў барацьбе за свабоду. Гісторыя чырвонага сцяга сыходзіць каранямі ў Сярэднявечча (VIII стагоддзе н. э. — «Паўстанне Чырванасцяжных» у Горгане, Іран, 778—779 г.). У 1792 годзе чырвоны сцяг быў узняты ў Парыжы падчас антыманархічнага народнага паўстання. Сімвалам сучаснага рабочага руху (сімвалам пралітай народнай крыві) сцяг стаў пасля Парыжскага паўстання 1832 года. Заканадаўча чырвоны сцяг быў замацаваны як дзяржаўны, а таксама як ваенны сцяг, канстытуцыяй РСФСР у ліпені 1918 года, хоць дэ-факта ён ўжо выконваў гэтыя функцыі згодна з дэкрэтам УЦВК ад 14 красавіка 1918 года.
Чырвоны сцяг першапачаткова быў знакам усяго рабочага руху, ім карысталіся як прыхільнікі марксісцкага напрамка ў сацыялізме і анархізме, прадстаўнікі ўсяго спектру сацыялістычнага рабочага руху. Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны ў Расіі чырвоны сцяг стаў сімвалам бальшавіцкай Савецкай Расеі, у сувязі з чым нязгодныя з палітыкай новага рэжыму анархісты паступова адмовіліся ад выкарыстання дадзенага тыпу сцяга, які выкарыстоўвалі нароўні з чорным, пасля чаго адбылося размежаванне сімволікі на «камуністычную» (чырвоны сцяг) і «анархісцкую» (чорны сцяг, нароўні з якім з 1930-х анархісты пачалі шырока выкарыстоўваць чорна-чырвоны анарха-сіндзікалісцкі сцяг, які з’явіўся ў 19 стагоддзі).
Зараз чырвоны сцяг на дзяржаўным узроўне выкарыстоўваецца ў сацыялістычных краінах, такіх як КНР, КНДР, В’етнам.
Чырвоная зорка
правіцьПяціканцовая чырвоная зорка — сімвал камунізму, сімвал будучыні. Найбольш вядомыя прачытання сімвала — пяць населеных кантынентаў Зямлі, а таксама пяць пальцаў рукі рабочага. Менш вядомая трактоўка — пяць канцоў зоркі ўяўляюць пяць сацыяльных груп, якія вядуць нацыю да камунізму: моладзь (будучыя пакаленні), армія (абарона сацыялізму), прамысловыя рабочыя (вырабляюць тавары спажывання), сельскагаспадарчыя рабочыя (вырабляюць ежу) і інтэлігенцыя (крытыкуюць і паляпшаюць тэорыю і практыку жыцця для дасягнення камунізму).
На думку пісьменніка-фантаста і публіцыста Аляксандра Лазарэвіча, на з’яўленне дадзенага сімвала вялікі ўплыў аказаў раман-утопія Аляксандра Багданава «Чырвоная Зорка», у якім аўтар апісаў камуністычнае грамадства, якое існуе на суседняй планеце — Марсе. Чырвоная Зорка ў камуністаў такім чынам стала сімвалам высокаразвітай ў навукова-тэхнічным і сацыяльным дачыненні цывілізацыі.
У цэлым, гэта сімвал, эмблема, якая паказвае справядлівасць надыходзячага новага свету.
Адзін з самых вядомых сацыялістычных лозунгаў. Упершыню быў выказаны Карлам Марксам і Фрыдрыхам Энгельсам у «Маніфесце камуністычнай партыі»[1].
Міжнародны пралетарскі гімн, гімн камуністаў, сацыялістаў і анархістаў. Аўтар слоў — французскі анархіст Эжэн Пацье, аўтар сучаснай музыкі — П’ер Дэгейтер. На беларускую мову тэкст «Інтэрнацыяналу» пераклаў ў 1921 годзе Янка Купала[2].
Інтэрнацыянальнае прывітанне антыфашыстаў: паднятая амаль выпрастаная правая рука з павернутым ад сябе сціснутым кулаком.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Манифест коммунистической партии. К. Маркс и Ф. Энгельс
- ↑ Пераклад «Інтэрнацыянала»(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Камуністычная сімволіка